Genius loci (на белорусском языке)   ::   Орлов Владимир (2)

Страница: 14 из 45

Нам здавалася, яны павiнны зайздросцiць нам, бо на iх мову шмат чаго проста не перакладалася - тэлефонны званок, музыка апошнiхускрыкаў, назвы рэдкiх кветак - напрыклад, эстэрдэлiя, - якiя я любiў дарыць табе, ненавiдзячы банальныя гваздзiкi i ружы.

Так, ты не памылiлася, глуханямыя забеглi ў кавярню пад час той залевы. Завесiўшы вокны раннiм сутоннем, яна бушавала над горадам з адвячорка да глыбокае ночы. Каля парога наплыла лужына, i мiндалевы лiкёр пiўся з асаблiвым, я сказаў бы, экзiстэнцыяльным прысмакам.

Тады мне ўпершыню i ўзгадаўся той верш:

Я gеnius lосi*, я помню дзяцiнства

Гэтага горада, гэтае песнi.

Шкада, калi не ўваскрэсне

Маё i тваё адзiнства...

* Генiй месца (лац.).

Мы абое калiсьцi вучылi лацiну. Табе з выкладчыкам пашанцавала, вiдаць, болей, бо ты прапанавала вымаўляць "с" не паводле сярэднявечных правiлаў, як "цэ", а ў адпаведнасцi з антычнай традыцыяй, як "ка".

Сутнасць, вядома, была не ў правiльным маўленнi.

У маленстве пасля такiх, як у той вечар, пролiўняў мы, полацкiя хлапчукi, неадменна беглi на бераг Дзвiны, каб знайсцi каля Верхняга замка вымытую са жвiру манету. Наша лiпеньская залева здзейснiла нешта падобнае, прыадкрыўшы адказ на пытанне: што альбо хто зводзiў у кавярнi ўсiх нас, уладна i бесцырымонна пазычаючы ў iншага, больш адпаведнага кожнаму асяроддзя?

Я gеnius lосi, я помню дзяцiнства...

Ён не проста збiраў нас.

|< Пред. 12 13 14 15 16 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]