Genius loci (на белорусском языке)   ::   Орлов Владимир (2)

Страница: 2 из 45



Пра кавярню, што яшчэ не выветрылася з памяцi жыхароў трох куртатых вулачак, якiя насуперак усялякай логiцы ацалелi ад сярэднявечнагапрадмесця. У цесных дварах з арэлямi i абымшэлымi альтанкамi вам пацвердзяць: насупраць тралейбуснага прыпынку, там, дзе цяпер салон iталiйскага абутку, тады сапраўды была кавярня.

Да таго дня, калi мы ўпершыню не праехалi мiма, а зайшлi i селi за столiк пад пастэльным восеньскiм пейзажам з парушанай перспектывай, схаваная пад шклом стандартная шыльда з дзвярэй кавярнi ўжо знiкла: цi то не задаволiла эстэтычны густ новага гаспадара, цi то яму падалася неарыгiнальнаю назва, а найверагодней - i адно, i другое. Мiж тым новай шыльды так i не павесiлi, i неўзабаве хтосьцi вывеў на глухой бакавой сцяне стары назоў - спачатку крэйдай, а потым, паўзверх, нiтрафарбаю з балончыка. Смарагдавыя лiтары на шэрай асноведзi глядзелiся, па-мойму, не горш за малахiтавы кулон на тваёй купленай у краме "Sесоnd hаnd" папялястай кофтачцы...

Некалi я пiсаў фантастычныя апавяданнi, i адно з iх мела сюжэт пра вынаходнiка апарата, якi - быццам з грамафонавай кружэлкi цi з магнiтафонавай стужкi - умеў "счытваць" галасы з рэчаў, што былi сведкамi нейкiх размоў i падзеяў. У апавяданнi адбылося забойства, раскрыць якое дапамагло звычайнае кухоннае крэсла.

Не, у кавярнi, як табе вядома, нiкога на нашай памяцi не забiлi, аднак ты ўявi, колькi маглi б распавесцi яе расхiстаныя сiнiя крэслы. Праўда, у нашым выпадку ўсё наадварот: крэслы даўно згарэлi на звалцы, а мы зараз уваскрасiм iх разам з ненадзейнымi спiнкамi i парэзамi, адкуль прасiўся на свет жоўты паралон набiўкi.

|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]