Genius loci (на белорусском языке) :: Орлов Владимир (2)
Страница:
4 из 45
Калi мы ехалi разам досыць доўга, гульняпрацягвалася i я атрымлiваў дадатковыя звесткi: характар, захапленнi, любiмы пiсьменнiк альбо яго адсутнасць з прычыны нецiкавасцi да лiтаратуры... На пятым цi шостым прыпынку я "ведаў", куды мая спадарожнiца накiроўваецца, якiм кветкам i колерам аддае перавагу, што п'е з большаю асалодай. А на чарзе стаяў блок iнтымнае iнфармацыi: як сустракаюць яе вусны пацалунак каханка, што ўмеюць рабiць самi, што такое для яе вернасць...
Прычым хачу табе сказаць: у маёй даведзенай да аўтаматызму гульнi нiколi не ўзнiкала неаднаразова апiсаных сiтуацыяў, калi пасля некалькiх слоў i поглядаў прыходзiць упэўненасць, што выпадковы вiзавi створаны не для каго-небудзь, а для вас; а потым - станцыя, прыпынак, i ён цi яна назаўсёды выходзяць, пакiдаючы ў душы трагiчнае адчуванне незваротнасцi iмгнення. Паўтараю, са мною (можа, таму, што я кiраваўся правiлам не заводзiць з "паддоследнымi" нiякiх размоў) нiчога падобнага, у тым лiку i ў той травеньскi надвячорак, не здаралася.
Тады здарылася iншае.
Блукаючы па душным тралейбусе, мой позiрк, як зазвычай сам сабою, адшукаў найбольш цiкавую яму iстоту. Пазней я падзялiўся з табой першым уражаннем: гiшпанка. Вочы колеру пераспелае вiшнi вiнаватыя тут былi не болей за густы роўны загар злёгку кiрпатага твару ў абладзе доўгiх, чорных з сiняю iскрынкаю валасоў. Колькi наступных хвiлiнаў я акрэслiў бы як суцэльнае здзiўленне.
|< Пред. 2 3 4 5 6 След. >|