Беларуския народныя казки (на белорусском языке)   ::   Автор неизвестен

Страница: 19 из 92

Ды што-ж ты думаеш, канец маёй пакуце? Яна толькi пачынаецца. Насыпаюць гэта маiх зярнят у мяшкi й вязуць да млына i перацiраюць мяне на муку. Далей ужо каля мяне бярэцца гаспадыня, каб сьпячы з мукi смачны хлеб.

Вось мокну я, мокну ў дзяжы, кiсну я, кiсну; месяць мяне, перакiдаюць; потым, скачаўшы баханку, кiдаюць мяне ў напаленую да чырвана печ. Рача, рача! Цi-ж можаш ты сабе ўявiць тую пакуту, якую мне трэба цярпець у печы?

Ой, цяжка, ой, страшна. Ты гэтак нi разу не пакутваў. Тады толькi страшэнная боль усьцiшыцца, калi дастануць мяне зь печы i абальюць халоднай вадзiцаю.

I ўсё-ж такi я ня гневаюся на Бога.

Заварушыў рак сваiмi доўгiмi вусамi i вылез з нары.

ЗАЯЦ I ВОЖЫК

У вадзiн ясны сонечны дзень стаяў вожык каля дзьвярэй свайго дому, склаўшы рукi на жываце, i напяваў песеньку. Сьпяваў ён сваю песеньку, сьпяваў i раптам уздумаў: "Пайду я на поле ды на сваю бручку зiрну. Пакуль мая жонка дзяцей мые ды апранае, я пасьпею i ў поле схадзiць i вярнуцца дадому".

Пайшоў вожык i сустрэўся падарозе з зайцам, якi таксама йшоў у поле на сваю капусту паглядзець.

- Добры дзень, паважаны заяц! Як вы маецеся?

А заяц быў вельмi важны й горды. Замест таго, каб ветлiва прывiтацца з вожыкам, ён толькi кiўнуў галавою ды сказаў груба:

- Што гэта ты, вожык, так рана па полi лётаеш?

- Я на шпацыр выйшаў, - кажа вожык.

- На шпацыр? - запытаўся заяц насьмешлiва. - А па-мойму, на такiх кароценькiх ножках далёка ня зойдзеш.

Пакрыўдзiўся вожык за гэткiя словы.

|< Пред. 17 18 19 20 21 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]