Беларуския народныя казки (на белорусском языке)   ::   Автор неизвестен

Страница: 24 из 92



Пасьля гэтагаён доўга лячыў свой нос, доўга хадзiў па леках, растрацiў усё сваё багацьце. А калi абяднеў, то скацiна зноў ня стала вясьцiся, дзецi зноў сталi хварэць i жонка больш ранейшага стала грызьцiся. Музыка, каб разьвесялiць сваё гаротнае жыцьцё, пайшоў зноў на той самы камень iграць. I калi ён зайграў жаласную песьню, яшчарка зноў вылезла з свае норкi i стала спусьцiўшы галаву слухаць дзiўную музыку. А калi музыка iзноў зайграў вясёлыя танцы, дык яшчарка пусьцiлася ў скокi. Калi музыка перастаў iграць, яшчарка зноў пакланiлася, выплюнула чырванца i павярнулася ў сваю норку. Гэтак iзноў завялося сяброўства ў бязносага музыкi i бясхвостай яшчаркi. Музыка зноў стаў багацець.

Аднаго разу музыка, пасьля свае iгры i танцаў яшчаркi, пачаў перапрашаць яшчарку:

- Выбачай, мiлая яшчарка, што я, паслухаўшы сваей старой бабы, спаганiў тваю аздобу, адсекшы твой хвост.

А яшчарка кажа:

- Ат нiчога, я анi ня гневаюся на цябе за тваю распусту, а даўно забылася праз гэта: толькi: - Як я гляну на твой нос, дык успомню пра свой хвост.

ЛIСIЦА-ХIТРЫЦА

Жыў дзед ды баба. Нiчога ў iх з гаспадаркi ня было, толькi адна курачка Чубатка.

Жылi яны, жылi, дажылiся - няма чаго варыць. Вось дзед i кажа бабе:

- Баба, а баба, звары хiба Чубатку, цi што?

Баба замахала рукамi:

- Што ты, дзед, надумаўся! Лепш мы галодныя будзем, а Чубаткi я ня дам варыць.

Пачула гэта курачка, пабегла на двор, знайшла там бабовае зерне i прынесла бабе.

Дзед кажа:

- Вось i добра.

|< Пред. 22 23 24 25 26 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]