Беларуския народныя казки (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
23 из 92
Сьпярша ён маўчаў, але што раз яна горш прыставала i выпытвала i нарэшце не сьцярпела ды спытала:
- Цi ня красьцi ты ходзiш або можа забойствам займаешся?
I тады ён мусiўпрызнаццца жонцы i расказаў ёй усю праўду. Жонка даведаўшыся праўду, пачала яго яшчэ горш лаяць i нехтаваць.
- Ды дзе-ж гэта вiдана, каб яшчарка давала чырванцы? Гэта яшчэ горш як зладзейства цi разбой. Гэта-ж мабыць нячысьцiк у выглядзе яшчаркi табе грошы дае. Ты, вiдаць, сам запрадаўся нячыстай сiле i нас усiх хочаш запрадаць.
А музыка спакойна адказвае:
- Я iграў сабе, каб разьвесялiць сваё гора, а калi яна паскакала i заплацiла мне чырванца, то й дзякуй ёй, я-ж у яе платы не дамагаўся.
Але жонка i слухаць не хацела, толькi крычыць:
- Трэба ратавацца ад нячыстай сiлы!
- Як-жа ратавацца? - кажа музыка. Жонка падумала i сказала:
- Вазьмi з сабой сякеру i iдзi iграць на тое самае месца, а калi яшчарка выскача з норкi, то тады вазьмi ды засячы сякерай.
Музыка паслухаў жонкi, узяў сякеру за пояс i скрыпачку ў рукi ды пашоў iграць. Сеў на каменьчыку, а сякеру выняў з-за пояса i паставiў ля ног. Калi пачаў iграць, то яшчарка, як i перш, выбегла i пачала танцаваць. Музыка ўспомнiў загад жонкi, але нiяк ня мог падняць сякеру на нявiнную вясёленькую яшчарку. Калi музыка скончыў iграць, яшчарка ветлiва пакланiлася, выплюнула чырванца i зьвярнулася да свае норкi, але ў гэты мамэнт музыка схапiў сякеру i сякануў па яшчарцы, але пасьпеў адсеч толькi хвост. Яшчарка тады як крутнулася назад, ды як падскочыла да твару музыкi i адкусiла яму нос, а сама спакойна зьвярнулася i спаважна палезла ў сваю норку, а музыка ўзяў сваю скрыпачку i пайшоў да хаты.
|< Пред. 21 22 23 24 25 След. >|