Беларуския народныя казки (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
25 из 92
Звары ты,баба, хоць гэтую бобiнку.
Паглядзела старая на бобiнку:
- Дзеду мой, дзеду, што тут за наедак з аднае бобiнкi? Я для яе i гаршка не падбяру. Давай лепш пасадзiм яе. Як вырасьце, тады сьпячэм цэлы бабовы пiрог.
- Дзе-ж мы яе пасадзiм? - пытаецца дзед.
- На полi.
- На полi яе варона выдзяўбе...
- Дык на дварэ.
- На дварэ яе курыца выграбе...
- Тады давай пасадзiм хiба ў хаце пад палацямi.
- Добра, - згадзiўся дзед i пасадзiў бобiнку ў хаце пад палацямi.
Узыйшла бобiнка ды давай расьцi. Расла, расла, уперлася ў палацi.
- Што, баба, рабiць будзем? - пытаецца дзед.
- Трэба палацi разьбiраць.
Дзед разабраў палацi, а бобiнка як расьцi ды расьцi - дарасла да столi.
- Што, баба, рабiць будзем? - зноў пытаецца дзед.
- Трэба столь разьбiраць.
Дзед i столь разабраў, а бобiнка як расьцi ды расьцi - дарасла да страхi.
Дзед i страху разабраў. Выглянула бобiнка на сьвет i давай расьцi яшчэ весялей. Дарасла аж да неба.
Узяў тады дзед торбу, палез па сьцяблу на неба, абабраў сьпелыя струкi i вярнуўся назад.
Зарадавалася баба - цэлую торбу струкоў прынёс дзед!
- Ну, цяпер то мы ўжо наядзiмся пiрага!
Палузала баба струкi, высушыла боб на печы, змалола i расчынiла ў дзяжы цеста на пiрог.
Цеста як расьцi ды расьцi - зь дзяжы вон лезе. Палажыла яго баба на лапату, загладзiла пiрагом, размалявала рознымi ўзорамi, каб прыгожы быў, ды ў печ. А пiрог як расьцi ды расьцi - зь печы на прыпечак лезе.
|< Пред. 23 24 25 26 27 След. >|