Беларуския народныя казки (на белорусском языке)   ::   Автор неизвестен

Страница: 22 из 92



А вожык з вожычыхай паклiкалi сваiх дзяцей i пашлi зь iмi на шпацыр.

ЯК Я ГЛЯНУ НА ТВОЙ НОС, ДЫК УСПОМНЮ ПРА СВОЙ ХВОСТ

Жыў сабе на сьвеце бедны селянiн. Яму ў жыцьцi не шанцавала. Гаспадарка ня ручыла, скацiна не вялася, дзецi хварэлi, жонка была сварлiвая i ў хаце быў заўсёды неспакой i звадка. Адно ў яго было шчасьце, што ён быў добры музыка i меў добрую скрыпку. Гэты чалавек любiў лес, поле, асаблiва свой шнюрок збожжа. Як толькi ў яго находзiлася вольная хвiлiна, ён браў сваю скрыпачку, выходзiў за гумно на ўзгорачак, садзiўся на каменьчыку i iграў на сваей скрыпачцы рознымi галасамi. Гукi яго галасiстай скрыпкi разносiлiся па полi, лесе i сенажацi, i адбiвалiся ад лесу цудоўным рэхам. Ён тады забываўся на сваю беднасьць, гора i на сваю язычлiвую жонку.

Аднаго разу, калi ён так iграў, з норкi выскачыла яшчарка. Калi скрьшачка выдавала жаласьлiвыя гукi, яшчарка стаяла спусьцiўшы галаву i слухала, а калi ён iграў вясёлыя танцы, дык яшчарка танцавала i датуль скакала, пакуль музыка ня пераставаў iграць, а за добрую iгру кажны раз яшчарка выплёўвала чырванца, ветлiва кланялася i хавалася iзноў у сваю норку. Час iдзе, а музыка прыходзе на гэта месца iграць. У яго ўжо i грошы завялiся, ён разбагацеў, i дома пачало шанцаваць: скацiна стала вясьцiся, дзецi перасталi хварэць i жонка паспакайнела. Цяпер толькi жонка прыставала да музыкi, каб сказаў, адкуль бяруцца ў яго грошы.

|< Пред. 20 21 22 23 24 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]