Беларуския народныя казки (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
85 из 92
"Пайду, думае, - цi не накормiць ён мяне яшчэ раз?"
Прыйшоў, на той пень сеўi ўздыхнуў:
- Ох!
Выскачыў дзядок:
- Што скажаш, дзяцюк?
Пакланiўся яму Янка:
- Галодны я, дзедка. Цi ня даў-бы ты мне хоць кавалак хлеба.
Дзядок, як бачыш, вынес яму кавалак хлеба i мiску капусты. Так з таго часу i пайшло: захочацца Янку есьцi, - iдзе да дзядка.
Аднойчы дзядок вынес яму замест абеду залатую табакерку.
- Вось што, хлопча, - кажа, - ня турбуй ты мяне болей: я ўжо стары i мне цяжка абед выносiць. Вазьмi гэтую табакерку. Калi табе што патрэбна будзе, адчынi яе, i мой слуга адразу стане перад табою. Ён ня горш за мяне зробiць усё, што ты яму загадаеш.
Узяў Янка залатую табакерку, шчыра падзякаваў i пайшоў, надскокваючы, дахаты. Адчынiў дома залатую табакерку - выскачыў зь яе маленькi чалавечак, але не такi, як дзядок Ох, а малады, шустры.
- Што загадаеш? - прагаварыў да Янкi тоненькiм галаском.
- Дай мне, братка, чаго-небудзь паесьцi.
Тут чалавечак, як бачыш, паставiў на стол мiску капусты, палажыў добры кавалак жытняга хлеба, а сам ускочыў у залатую табакерку i зачынiўся.
Пажыў так Янка нейкi час, i захацелася яму пайсьцi ў сьвет, людзей паглядзець, сябе паказаць, бо нiколi-ж ён нiдзе, апроч свайго лесу, i ня быў.
Узяў ён залатую табакерку, клiкнуў катка i пайшоў.
Шмат абыйшоў ён вёсак, гарадоў, шмат чаго пабачыў, нарэшце прыйшоў да сiняга мора. Бачыць - ляжыць на беразе маленькая серабрыстая рыбка. Вiдаць, хваля выкiнула яе ў час прыбою.
|< Пред. 83 84 85 86 87 След. >|