Беларуския народныя казки (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
87 из 92
Але нядаўна здарылася ў караля бяда: прыляцеў у поўнач марскi Зьмей, схапiў яго дачку i занёс на сваю заклятую марскую выспу, куды нi дайсьцi, нi даплысьцi, нельга. Кароль цяпер аж валасы на галаве рве. Абвясьцiў на ўсё каралеўства: хто верне яму дачку, за таго аддасьць яе замуж i ўсё каралеўства пасьля сваёй сьмерцi апiша. Шмат прыязджала сюды розных князевiчаў i каралевiчаў, ды нiхто да выспы дабрацца ня можа: марскi Зьмей такiя хвалi ўзьнiмае, што рады няма...
Успомнiў Янка пра свайго цудоўнага памочнiка з залатой табакеркi i кажа рыбаку:
- Накажы, калi ласка, каралю, што заўтра, пакуль сонца ўзыйдзе, ён сваю дачку ўбачыць.
Рыбак пайшоў i расказаў пра гэта каралю. Паклiкаў кароль да сябе Янку. Паглядзеў на яго, скрывiўся: няўжо, думае, гэты просты мужык зробiць тое, чаго князевiчы ды каралевiчы не зрабiлi? Ня можа таго быць! Але каралю так захацелася ўбачыць сваю дачку, што ён не пасьмеў адмовiцца лiшнi раз паспрабаваць шчасьця. Вось ён i пытаецца ў Янкi:
- Цi праўда, што ты бярэшся маю дачку зь няволi выбавiць?
Пакланiўся Янка каралю i адказвае:
- Праўда, пане кароль. Iлгаць я ня ўмею.
- Ну, то глядзi, - кажа кароль, - каб заўтра да ўсходу сонца мая дачка была ў мяне, а не - дык загадаю разарваць цябе зялезнымi баронамi.
- Добра, - кажа Янка. - Няхай будзе так.
Выйшаў ён з палацу, адчынiў залатую табакерку. Выскачыў адтуль шустры чалавечак:
- Што загадаеш, гаспадар?
- Зрабi, браток, ласку: вылажы за ноч зялезны мост ад каралеўскага палацу да заклятай Зьмеявай выспы i пастаў на iм залатую карэту з шасьцю коньмi. Заўтра чуць сьвет я паеду на выспу.
|< Пред. 85 86 87 88 89 След. >|