Беларуския народныя казки (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
86 из 92
Трапечацца рыбка, б'ецца аб каменьне, пячэцца на сонцы, а нiяк назад у мора ня трапiць.
Шкада стала Янку беднай рыбкi. Узяў ён яе асьцярожна i ўкiнуў у мора. Вiльнула рыбка хвосьцiкам, глынула вады, ачуняла, а потым высунула галоўку наверх i кажа чалавечым голасам:
- Дзякуй табе, малойча, што ты мяне ад сьмерцi збавiў. Можа будзе час, што i я табе ў чым дапамагу.
Сказала так - i назад у ваду. Янка засьмяяўся:
- Навошта мне, рыбка, твая дапамога, калi ў мяне ў кiшэнi не такi памочнiк!
Але рыбка яго не пачула.
Пайшоў ён далей. Выбегла з норкi шэрая мышка. Каток цап яе за сьпiну i хацеў зьесьцi.
Шкада стала Янку мышкi. Быў ён такi чалавек, што ўсiх шкадаваў, бо заўсёды помнiў, як яму самому раней цяжка жылося. Узяў ён мышку пагладзiў i пасадзiў у кiшэню, а потым дастаў з торбы скарыначку хлеба i кiнуў ёй туды.
- Еш, - кажа, - ты-ж, мусiць, галодная.
Мышка супакоiлася, пачала грызьцi скарынку.
Iшоў ён так, iшоў берагам мора, тым часам i вечар настаў - трэба начлег шукаць. Бачыць - высiцца на гары вялiкi палац. "Не, думае Янка, туды мяне ня пусьцяць". Пайшоў ён далей. Глядзiць - стаiць пры моры маленькая рыбацкая хатка. Зайшоў Янка ў хатку i папрасiўся пераначаваць.
- Добра, - кажа гаспадар, - начуй сабе. Нам весялей будзе.
Разгаварыўся Янка з гаспадаром.
- Што гэта за палац мiнуў я па дарозе? - пытаецца ён у яго.
- Гэта каралеўскi палац, - адказаў гаспадар. - У iм сам кароль жыве.
|< Пред. 84 85 86 87 88 След. >|