Адна гадзина (на белорусском языке)   ::   Хэммет Дэшил

Страница: 10 из 18



Дзверыў друкарскi цэх былi за яго спiнай, таму, трымаючы позiрк на Соўлсе, я мог бачыць iх за ягонымi плячыма. Аб'ёмiстая постаць Соўлса служыла заслонай для рэвальвера ад вачэй тых, хто мог увайсцi праз дзверы ў адказ на пададзены сiгнал.

Чакаць давялся нядоўга.

Трое, чорныя ад друкарскай фарбы, наблiзiлiся да дзвярэй i праз iх зайшлi ў кантору. Рухалiся яны бесклапотна, спакойнай хадой, перасмейваючыся i перакiдваючыся жартамi.

Але вось адзiн з iх аблiзнуў вусны, пераступаючы парог. Вочы другога шырока адкрылiся, выразна вылучыўшы бялкi вакол зрэнкаў. Трэцi аказаўся самым здольным акцёрам, але i ў яго напружылiся плечы, хоць хада па-ранейшаму здавалася спакойнай.

- Стаяць, нi з месца! - гаркнуў я, калi апошнi зайшоў у пакой, i ўзняў рэвальвер, каб i яны маглi яго бачыць.

Усе трое адразу ж спынiлiся, быццам iх тулавы былi пастаўленыя на адны i тыя ж ногi.

Я ўстаў, адкiнуўшы нагой крэсла.

Мне зусiм не падабалася пазiцыя, у якой я апынуўся. Пакой быў занадта малы. Праўда, у руках у мяне быў рэвальвер, а астатнiя, калi i размеркавалi памiж сабой зброю, не паспелi б яе выцягнуць. Але ўсе чацвёра былi занадта блiзка ад мяне, а рэвальвер - не здатны на цуды. Гэта ўсяго толькi механiчная штука, здольная на тое цi iншае, i не больш.

Калi б працiўнiкi хацелi кiнуцца на мяне, я змог бы ўлажыць толькi аднаго, пакуль астатнiя зрабiлi б тое самае са мной. Мне гэта было вядома, таксама як i iм.

- Рукi ўгору! - загадаў я.

|< Пред. 8 9 10 11 12 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]