Адна гадзина (на белорусском языке)   ::   Хэммет Дэшил

Страница: 8 из 18



- Можа, з iмi ўзнiклi праблемы пасля звальнення? - спытаў я.

- Сапраўдных праблем не было, хоць яны ўспрынялi гэта вельмi эмацыйна. Перад тым як пайсцi ад нас, усюды выступалi з заявамi.

- Памятаеце, калi гэта здарылася?

- На мiнулым тыднi, у сераду, здаецца. Так, у сераду, бо я наняў двух новых рабочых у чацвер.

- Колькi чалавек у вас працуе?

- Трое, апрача мяне.

- Мiстэр Ньюхаўс часта хварэў?

- Хварэў, але не так сур'ёзна, каб часта не выходзiць на працу, але ўсё ж раз-пораз сэрца напамiнала пра сябе, i ён дзён сем-дзесяць мусiў быць у ложку. Ён нiколi, у поўным сэнсе, не адчуваў сябе добра. Займаўся толькi канцылярскiмi справамi, друкарскiя - былi за мной.

- Калi ён захварэў гэты, апошнi раз?

- Жонка Ньюхаўса пазванiла ў аўторак ранiцай i паведамiла, што ў яго чарговы прыступ i што яго не будзе на рабоце некалькi дзён. У кантору ён прыйшоў учора, гэта значыць у чацвер - на хвiлiн дзесяць.

- Як ён выглядаў - быў вельмi хворы?

- Не вельмi. Вядома, ён нiколi не выглядаў добра, але ўчора я не заўважыў значнага адхiлення ад яго звычайнага стану. Мяркую, што гэты яго апошнi прыступ быў не такi моцны, як большасць папярэднiх - звычайна ён быў прыкаваны да ложка тыдзень цi больш.

- Перад тым як пайсцi, ён паведамiў, куды накiроўваецца? Я таму пытаю, што, паколькi Ньюхаўс жыў на Сакрамента-стрыт, ён, вядома, на той самай вулiцы i сеў бы ў трамвай, машына ж збiла яго на Клэй-стрыт.

- Ён сказаў, што пойдзе на Портсмускую плошчу, каб якiх паўгадзiны пасядзець на сонцы.

|< Пред. 6 7 8 9 10 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]