Адна гадзина (на белорусском языке) :: Хэммет Дэшил
Страница:
11 из 18
- Тварам да сцяны!
Нiводны не паварушыўся, каб выканаць загад. Адзiн перапэцканы фарбай рабочы зласлiва ўхмыльнуўся. Соўлс паволi пахiтаў галавой, астатнiя стаялi, па-ранейшаму пазiраючы ў мой бок.
Гэта паставiла мяне ў тупiк. Нельга страляць у чалавека толькi таму, што ён адмаўляецца выканаць загад - нават калi ён злачынца. Калi б яны сталi да мяне спiнай, я б паставiў iх уздоўж сцяны i, нейтралiзаваўшы такiм чынам, патэлефанаваў бы.
Але так не атрымалася.
Наступная думка была падацца спiнай да дзвярэй, што выходзiлi на вулiцу, прыкрываючы свой адыход, i потым, стоячы ў дзвярах, паклiкаць на дапамогу альбо выцягнуць iх на вулiцу, дзе б ужо я даў iм рады. Але я адразу ж адмовiўся ад гэтай думкi.
Чацвёрка збiралася кiнуцца на мяне - я ў гэтым не сумняваўся. Iм патрэбна была iскра, якая б дэтанiравала iх дзеяннi. Ногi iх напружылiся, было вiдаць, што яны знаходзяцца ва ўзбуджаным стане, чакаючы дзеянняў з майго боку. Варта было мне зрабiць крок назад, як адразу ж пачалася б бойка.
Мы стаялi настолькi блiзка, што кожны з iх мог дакрануцца да мяне рукой. Аднаго з iх я здолеў бы ўлажыць з рэвальвера, да таго як яны навалiлiся б на мяне - аднаго з чатырох. Гэта азначала, што ў кожнага з iх быў толькi адзiн шанц з чатырох зрабiцца ахвярай - шанц невялiкi як на нармальнага мужчыну, а не баязлiўца.
Я ўсмiхнуўся, стараючыся выклiкаць тым самым давер, таму што быў супраць усялякага гвалту - i хацеў узяць слухаўку: мне трэба было нешта рабiць! Пасля я праклiнаў сябе за такi ўчынак.
|< Пред. 9 10 11 12 13 След. >|