Адна гадзина (на белорусском языке) :: Хэммет Дэшил
Страница:
12 из 18
Атрымалася, што я проста выбраў iм дадатковы сiгнал да нападзення. I падаў гэты сiгнал, працягнуўшы руку да тэлефона.
Але я ўжо не мог адступiць, бо гэта таксама быў бы сiгнал, i мусiў даводзiць справу да канца.
Беручыся левай рукой за тэлефон, я адчуў, як з-пад капелюша па скронях цячэ пот.
Але тут адчынiлiся ўваходныя дзверы! За маёй спiнай нехта здзiўлена ўскрыкнуў.
Не адводзячы вачэй ад чацвёркi, што стаяла перада мной, я выпалiў наступныя словы:
- Хутка! Тэлефон! Палiцыя!
У вынiку з'яўлення гэтага незнаёмца, вiдавочна, клiента Ньюхаўса, зноў, на маю думку, узнiк крытычны момант. Нават калi б ён не прадпрыняў нiякiх актыўных дзеянняў, а толькi б выклiкаў палiцыю, працiўнiкi мусiлi б падзялiцца, каб заняцца i незнаёмцам, а гэта дало б мне магчымасць улажыць па меншай меры дваiх, перш чым яны збiлi б з ног мяне. У такiм выпадку ўжо двое з чатырох мелi б аднолькавы шанц апынуцца на падлозе, а гэтага было ўжо дастаткова для таго, каб нават самаўпэўнены чалавек двойчы падумаў, перад тым як кiнуцца ў бойку.
- Хутчэй! - прыспешыў я незнаёмца.
- Так! Так! - адгукнуўся той з акцэнтам, якi выдаваў у iм чужаземца. Мне, i без таго насцярожанаму, не трэба было iншага папярэджання.
Я кiнуўся ўбок, не разбiраючыся куды, толькi далей ад месца, дзе я толькi што стаяў. Але зрабiў гэта недастаткова хутка.
Удар ззаду быў не сказаць каб удалы, але дастаткова моцны, каб ногi адразу сагнулiся ў каленях, нiбыта яны былi на папяровых шарнiрах, i я ўсiм целам бразнуўся на падлогу...
|< Пред. 10 11 12 13 14 След. >|