Адна гадзина (на белорусском языке)   ::   Хэммет Дэшил

Страница: 13 из 18



Нешта цёмнае навалiлася на мяне. Я ўчапiўся за гэта нешта абедзвюма рукамi. Вiдаць, гэта была нага, што цэлiла ў мой твар. Я пачаў яе выкручваць, гэтак жа як прачка выкручвае бялiзну.

Пазваночнiк раз-пораз страсаўся. Вiдаць, нехта бiў мяне па галаве. Не ведаю. Галава адключылася. Ад удару, што збiў мяне з ног, усё тулава здранцвела. Вочы нiчога не бачылi. Я заўважаў толькi ценi. Я малацiў па гэтых ценях кулакамi, спрабаваў разарваць iх на шматкi. Часам у рукi не трапляла нiчога. Але часам яны натыкалiся на штосьцi, што магло быць часткамi цела. Тады я пускаў у ход кулакi i рваў тое, што трымаў у руках, на часткi. Рэвальвер паспеў некуды знiкнуць!

Са слыхам было не лепш, чым са зрокам, - нават горш. Усе гукi на свеце знiклi. Я рухаўся ў цiшынi, i такой цiшынi я нiколi раней не ведаў. Я быў прывiдам, якi змагаўся з iншымi прывiдамi.

Я адчуў, што сяджу на ступнях сваiх ног, а на маёй спiне нехта курчыцца, не даючы ўстаць. Твар засланiла штосьцi гарачае i вiльготнае, вiдаць, рука.

Я ўпiўся ў гэта штосьцi зубамi. Як мага мацней крутануў назад галавой. Можа, я расквасiў каму-небудзь твар, што i меркаваў зрабiць. Дакладна не ведаю, але таго, што курчылася на спiне, раптам не стала.

Цьмяна я ўсведамляў, што з усiх бакоў на мяне сыплюцца ўдары, але я настолькi здранцвеў, што не адчуваў iх. Галавой i плячамi, локцямi i кулакамi, каленямi i нагамi я бесперапынна бiў па ценях, што мiтусiлiся навокал.

|< Пред. 11 12 13 14 15 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]