Ферма (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 101 из 102

Была таксама вельмi дзiўная звычка, паходжанне якой невядомае, праходзiць кожную нядзелю ранiцай мiма кныравага чэрапа, прыбiтага да слупа ў садзе. Гэта таксама будзе забаронена, а чэрап ужо спалены. Госцi маглi таксама бачыць зялёны сцяг на флагштоку. Тады яны, мабыць, заўважылi, што на iм ужо болей няма белага капыта i белага рога. Ад гэтага часу гэта будзе проста аднакаляровы зялёны сцяг.

У яго ёсць толькi адна заўвага, сказаў ён, да блiскучай i добрасуседскай прамовы мiстэра Пiлкiнгтана. Мiстэр Пiлкiнгтан увесь час згадваў назву "Ферма Жывёлаў". Вядома ж, ён не мог ведаць - бо ён, Напалеон, толькi цяпер першы раз пра гэта абвяшчае - што назва "Ферма Жывёлаў" ужо адмененая. Цяпер ферма мае называцца "Ферма Мэнар" - гэта была, на яго думку, дакладная i спрадвечная назва.

- Джэнтльмены, - сказаў на заканчэнне Напалеон, - я паўтару той самы тост, толькi ў крыху iншай форме. Напоўнiце да краёў вашыя кубкi. Джэнтльмены, вось мой тост: За росквiт Фермы Мэнар!

Зноў загучалi сардэчныя воплескi, i кубкi выпiлi да дна. Але жывёлам, што глядзелi на ўсё гэга з вулiцы, здалося, што адбылася нейкая дзiўная рэч. Нешта ў свiных тварах змянiлася. Канюшынка пераводзiла цьмяны позiрк з аднаго твару на другi. У некаторых было пяць падбароддзяў, у некаторых чатыры, у iншых тры. Але што ж такое змянiлася? Тады воплескi сцiхлi, застольнiкi зноў узялi ў рукi карты i працягвалi перапыненую гульню. Жывёлы моўчкi пайшлi прэч.

Але, не адышоўшы яшчэ на дваццаць ярдаў, яны раптам спынiлiся. У сядзiбе ўсчаўся крык.

|< Пред. 98 99 100 101 102 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]