Ферма (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 99 из 102

Шмат хто з фермераў лiчыў, без належнае дасведчанасцi, што на такой ферме мусiць панаваць дух усёдазволенасцi i недысцыплiнаванасцi. Iх непакоiў магчымы негатыўны ўплыў на iх уласных жывёлаў цi нават на слугаў. Але ўсе гэтыя сумненнi цяпер рассеялiся. Сёння ён i яго сябры наведалi Ферму Жывёлаў i агледзелi кожны куток сваiмi вачамi, i што ж яны пабачылi? Не толькi сама сучасныя метады гаспадарання, але дысцыплiну i парадак, якiя маглi б быць узорам для ўсiх навакольных фермаў. Ён лiчыць, што не памылiцца, сказаўшы, што нiжэйшыя жывёлы на Ферме Жывёлаў працуюць болей i атрымлiваюць ежы меней за любую жывёлiну ва ўсiм графстве. Сапраўды, ён i яго калегi сёння пабачылi шмат такога, што яны б хацелi неадкладна прымянiць у сябе.

Ён скончыць свае заўвагi, сказаў ён, падкрэслiўшы яшчэ раз, што добрасуседскiя сувязi iснуюць i будуць iснаваць памiж Фермай Жывёлаў i навакольнымi фермамi. Памiж свiннямi i людзьмi не было i не павiнна быць нiякага сутыкнення iнтарэсаў. Iх аб'ядноўваюць агульнае змаганне i агульныя цяжкасцi. Цi ж не была праблема рабочай сiлы аднолькава важная i для адных i для другiх? I тут было вiдаць, што мiстэр Пiлкiнгтан збiраецца сказаць нейкi старанна падрыхтаваны досцiп, але яго разабрала весялосць i ён не мог вымавiць нi слова.

|< Пред. 97 98 99 100 101 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]