Ферма (на белорусском языке) :: Оруэлл Джордж
Страница:
98 из 102
Што ж там можа адбывацца цяпер, калi жывёлы i людзi ўпершыню сустрэлiся як роўныя? I, не згаворваючыся, яны як мага цiшэй падкралiся да сядзiбы.
Каля брамы яны спынiлiся, баючыся iсцi далей, але Канюшынка павяла iх наперад. На дыбачках падабралiся да дома, i тыя, хто быў вышэйшы, зазiрнулi ў акно гасцёўнi. Там, вакол даўгога стала, сядзела паўтузiна фермераў i паўтузiна выдатнейшых свiнняў. Сам Напалеон займаў ганаровае месца ў канцы стала. Здавалася, што свiннi вельмi ўтульна пачуваюцца ў крэслах. Кампанiя забаўлялася гульнёю ў карты, але ўсе прыпынiлiся на нейкi момант, вiдаць, каб падняць кубкi. Па стале хадзiў наўкруга вялiкi збан, i кубкi напаўнялiся пiвам. Нiхто не заўважыў здзiўленых твараў жывёлаў, што пазiралi на iх праз акно.
Мiстэр Пiлкiнгтан з Фоксвуда ўстаў, падняўшы кубак. Ён сказаў, што праз хвiлiну папросiць шаноўную грамаду выпiць. Але перад тым ён палiчыў сваiм абавязкам сказаць колькi слоў.
Для яго, як i для iншых прысутных, было вялiкiм задавальненнем адчуць, што доўгi перыяд недаверу i непаразуменняў цяпер скончыўся. Быў час - хоць нi ён, нi хто iншы з прысутных нiколi не падзяляў такiх пачуццяў, - але быў час, калi да паважаных уладальнiкаў Фермы Жывёлаў iх суседзi ставiлiся не тое каб з варожасцю, але, можа быць, з пэўным недаверам. Здаралiся непрыемныя выпадкi, бытавалi памылковыя ўяўленнi. Былi меркаваннi, што iснаванне фермы, якою валодалi i кiравалi свiннi, было ў нейкiм сэнсе ненармальным i магло мець дэстабiлiзуючы ўплыў на суседнiя фермы.
|< Пред. 96 97 98 99 100 След. >|