Ферма (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 14 из 102



Мiсiс Джоўнз выглянула з акна ў спальнi i, убачыўшы, што адбываецца на двары, паспешлiва кiнулаў дарожную торбу ўсё, што трапiла пад руку, уцякла з фермы iншаю дарогай. Масей саскочыў з жэрдкi i паляцеў за ёю, крумкаючы на ўсю глотку. Тым часам жывёлы выгналi Джоўнза i яго людзей на гасцiнец i з бразгатам зачынiлi за iмi цяжэзную браму. I так, не паспеўшы яшчэ як след сцямiць, што адбываецца, жывёлы паспяхова завяршылi Паўстанне: Джоўнз быў прагнаны i ферма Мэнар стала iхняя.

Напачатку жывёлы не маглi паверыць свайму шчасцю. Першае, што яны зрабiлi - усiм гуртам абабеглi наўзгалоп ферму ўздоўж агароджы, нiбы хацелi ўпэўнiцца, што нiводная чалавечая iстота не схавалася там; пасля яны кiнулiся да гаспадарчых будынкаў, каб зацерцi апошнiя сляды ненавiснага панавання Джоўнза. Яны выламалi дзверы ў рымарнi ў канцы стайнi; цуглi, наздравыя колцы, сабачыя ланцугi, страшныя нажы, якiмi мiстэр Джоўнз пакладаў кныроў i бараноў, - усё гэта было патоплена ў студнi. Лейцы, аброцi, шоры, ганебныя аброчныя торбы былi ўкiнуты ў вогнiшча, што гарэла ў двары. Туды паляцелi i пугi. Усе жывёлы заскакалi ад радасцi, убачыўшы, як пугi занялiся полымем. Сняжок кiнуў у вогнiшча i стужкi, якiмi ў кiрмашовыя днi звычайна ўпрыгожвалi конскiя грывы i хвасты.

- Стужкi, - сказаў ён, - павiнны разглядацца як адзенне, якое ёсць адзнакаю чалавечае iстоты. Усе жывёлы павiнны хадзiць голыя.

Пачуўшы гэта, Баксёр прынёс маленькi саламяны капялюш, якi надзяваў улетку, каб схаваць вушы ад мух, i кiнуў яго да кучы ў вогнiшча.

За кароткi час жывёлы знiшчылi ўсё, што нагадвала iм пра мiстэра Джоўнза.

|< Пред. 12 13 14 15 16 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]