Ферма (на белорусском языке) :: Оруэлл Джордж
Страница:
18 из 102
Але ў гэты момант тры каровы, якiя ўжо нейкi час выглядалi неспакойнымi, пачалi ўтрапёна рыкаць. Iх ужо цэлыя суткi не даiлi, i вымя ў iх разрывалася ад малака. Крыху падумаўшы, свiннi загадалi прынесцi вёдры i даволi ўдала падаiлi кароў, бо капыты ў iх былi добра прыстасаваныя да гэтага. Неўзабаве пяць вёдраў напоўнiлiся тлустым шумлiвым сырадоем, на якi шмат хто з жывёлаў паглядаў з паважным зацiкаўленнем.
- Што будзе далей з гэтым малаком? - спытаўся нехта.
- Джоўнз часам падлiваў нам крыху малака ў корм, - сказала адна курыца.
- Не хвалюйцеся за малако, таварышы! - закрычаў Напалеон, стаўшы перад вёдрамi. - Мы разгледзiм гэтае пытанне. Нам важней цяпер бiтва за ўраджай. Зараз вы пойдзеце за таварышам Сняжком. Я прыйду праз некалькi хвiлiн. Наперад, таварышы! Сенажаць чакае.
I ўсе пацягнулiся гуртам на сенажаць пачынаць касьбу, а калi ўвечары яны вярнулiся, нехта заўважыў, што малако знiкла.
III
Колькi яны намучылiся i папацелi на сенакосе! Але высiлкi iхнiя не былi марныя, бо сена накасiлi нават больш, чым спадзявалiся.
Часам праца давалася цяжка; прылады былi разлiчаны на людзей, а не на жывёлу, i вялiзнаю перашкодай было тое, што нiводная жывёлiна не магла карыстацца прыладамi, якiя вымагалi стаяння на заднiх нагах. Але свiннi былi такiя разумныя, што маглi знайсцi выйсце з любога цяжкага становiшча. Што да коней, яны ведалi на полi кожны каменьчык i на самай справе разбiралiся ў тым, як касiць i грэбцi сена, значна лепей за Джоўнза i яго людзей. Свiннi фактычна не працавалi, але кiравалi i наглядалi за iншымi.
|< Пред. 16 17 18 19 20 След. >|