Ферма (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 20 из 102

Яны сутыкалiся з рознымi цяжкасцямi - напрыклад, праз нейкi час, калi яны збiралi збожжа, iм прыйшлося малацiць яго на стары лад i выдзiмаць з яго мякiну, бо на ферме не было малатарнi - але свiннi з сваiм розумам i Баксёр з сваёй неверагоднаю сiлай заўсёды iх ратавалi. Баксёрам захаплялiся ўсе. Ён быў добры работнiк яшчэ за часамi Джоўнза, але цяпер ён быў нiбы тры канi, а не адзiн; былi днi, калi здавалася, што ўся праца на ферме клалася на яго магутныя плечы. З ранiцы да ночы ён штурхаў i цягнуў, i заўсёды быў там, дзе найцяжэй. Ён дамовiўся з адным пеўнiкам, каб той будзiў яго ранiцай на паўгадзiны раней ад усiх астатнiх, i сам браўся за якую-небудзь працу - такую, якая здавалася яму найбольш неабходнай, - перш чым пачынаўся звычайны працоўны дзень. Ягоным адказам на кожную перашкоду, на кожную няўдачу было: "Я буду працаваць яшчэ старанней!" - ён узяў гэтыя словы сабе за дэвiз.

Але кожны працаваў адпаведна сваiм магчымасцям. Куры i качкi, напрыклад, уратавалi пяць бушаляў збожжа пад час жнiва, старанна падбiраючы зярняткi. Нiхто не краў, нiхто не скардзiўся за порцыi. Сваркi, бойкi i зайздрасць, такiя звычайныя штодзённыя з'явы колiшнiх часоў, цяпер амаль зусiм знiклi. Нiхто не ўхiляўся ад працы - цi амаль нiхто. Молi, што праўда, не надта ахвотна паднiмалася ранiцаю i мела звычку iсцi з працы раней, апраўдваючыся тым, што ёй у капыт забiўся камень. Дзiўныя былi i паводзiны ката. Неўзабаве ўсе заўважылi: як толькi трэба нешта рабiць, ката нiколi нельга знайсцi. Ён знiкаў на цэлыя гадзiны, тады раптам з'яўляўся, калi трэба было есцi, або ўвечары, калi праца была ўжо скончаная, з выглядам, быццам так i трэба.

|< Пред. 18 19 20 21 22 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]