Ферма (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 19 из 102

Пры iх вышэйшым розуме былонатуральна, што яны возьмуць на сябе кiраўнiцтва. Баксёру i Канюшынцы самiм даводзiлася ўпрагацца ў касiлку або конныя граблi (нi цуглi, нi лейцы цяпер, вядома ж, былi не патрэбныя) i заўзята хадзiць сюды i туды па полi, а за iмi хадзiлi свiннi i гукалi: "Но, пайшоў, таварыш!" або "Тпру, назад, таварыш!", у залежнасцi ад патрэбы. I ўсе жывёлы, нават сама маленькiя, пераварочвалi сена i збiралi яго. Нават качкi i куры сноўдалi цэлы дзень сюды-туды на сонцы, носячы ў дзюбах маленькiя жмуточкi сена. Урэшце яны скончылi сенакос, затрацiўшы на яго на два днi меней, чым на гэта iшло часу ў Джоўнза i ягоных людзей. Да таго ж, гэта быў найлепшы ўраджай сена за ўсю гiсторыю фермы. Стратаў не было зусiм; куры i качкi з iх пiльнымi вочкамi падабралi ўсё да апошняй былiнкi. I нiводная жывёлiна на ферме не ўкрала нi калiва сена.

Усё лета праца на ферме iшла як добра наладжаны механiзм. Жывёлы нiколi сабе не ўяўлялi, што яны могуць быць такiя шчаслiвыя. Кожны кавалак ежы выклiкаў у iх незвычайную радасць, бо цяпер гэта была сапраўды iх ежа, здабытая iмi самiмi i дзеля iх самiх, а не мiзэрныя порцыi, выдзеленыя скупым гаспадаром. Цяпер, калi не было болей гэтых нiкому не патрэбных паразiтаў людзей, кожнаму прыпадала болей ежы. Болей было цяпер i вольнага часу, хоць жывёлы i не мелi нiякага досведу ў тым, як яго бавiць.

|< Пред. 17 18 19 20 21 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]