Ферма (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 2 из 102

Яму было дванаццаць гадоў, i за апошнi час ён моцна растлусцеў, але гэта ўсё яшчэ быў самавiты вяпрук з мудрым i дабразычным аблiччам, нягледзячы на тое,што яму нiколi не падрэзвалi iклаў. Ужо даўно пачалi прыходзiць i iншыя жывёлiны, уладкоўваючыся, як каму зручней. Спачатку прыйшлi тры сабакi, Званочак, Джэсi i Пiнчар, пасля свiннi - яны разлеглiся на саломе перад самай пляцоўкай. Куры паселi на падаконнi, галубы заляцелi на кроквы, авечкi i каровы леглi за свiннямi i пачалi жваць жуйку. Двое цяглавых коней, Баксёр i Канюшынка, увайшлi разам, ступаючы вельмi павольна i асцярожна апускаючы свае вялiкiя кашлатыя капыты, каб не раздушыць якую малую жывёлiну, што схавалася ў саломе. Канюшынка была мажная кабыла-жарабятнiца сярэдняга веку, да якой пасля чацвёртага жарабення так ужо i не вярнулася яе колiшняя зграбнасць. Баксёр быў вялiзнаю жывёлiнаю, амаль васемнаццаць далоняў вышынёю, i дужы, як два звычайныя канi разам. Белая паласа ў яго на носе надавала яму крыху дурнаваты выгляд, дый сапраўды, вялiкiм розумам ён не вылучаўся, але ўсе навокал паважалi яго за цвёрды характар i неверагодную цягавiтасць. Пасля коней прыйшлi белая каза Мюрыэль i асёл Бэнджамiн. Бэнджамiн быў сама старою i сама сярдзiтаю жывёлiнай на ферме. Гаварыў ён рэдка, а калi i раскрываў рот, дык звычайна каб зрабiць якую цынiчную заўвагу - напрыклад, ён казаў, што Бог даў яму хвост, каб адганяць мух, але хай бы лепш не было нi хваста, нi мух. Сярод усiх жывёлаў на ферме ён быў адзiны, хто нiколi не смяяўся. Калi ў яго пыталiся чаму, ён адказваў, што не бачыць, з чаго смяяцца.

|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]