Ферма (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 5 из 102

Злiквiдаваць Чалавека - i карэнная прычына голаду i рабскае працы будзе знiшчана назаўсёды.

Чалавек - адзiная iстота, якая спажывае, нiчога не вырабляючы. Ён не дае малака, ён не нясе яек, ён занадта слабы, каб цягаць плуг, ён не ўмее бегаць так хутка, каб лавiць зайцоў, i, аднак, ён - гаспадар над усiмi жывёламi. Ён прымушае iх працаваць, а ўзамен дае iм убогi мiнiмум, каб толькi не даць iм памерцi з голаду, астатняе ж забiрае сабе. Нашай працаю ўрабляецца зямля, нашым гноем яна ўгнойваецца, i, аднак, нiводзiн з нас не валодае нiчым, апрача свае няшчаснае шкуры. Вось вы, каровы, што стаiце цяпер перада мною, колькi тысяч галонаў малака далi вы за апошнi год? А што сталася з гэтым малаком, якiм можна было выкармiць столькi здаровых цялят? Усё да апошняе кроплi знiкла ў глотках нашых ворагаў. А вы, куры, колькi яек знеслi вы за апошнi год i колькi з гэтых яек выседзелi куранят? Астатняе звезлi на рынак, каб зарабiць грошы для Джоўнза i яго людзей. Цi вось ты, Канюшынка, дзе тыя чацвёра жарабятаў, што ты нарадзiла, якiя маглi стацца табе радасцю i падмогай у старасцi? Усiх папрадавалi, як толькi iм спаўняўся год - нiводнага з iх ты болей нiколi не ўбачыш. За пакуты пад час родаў i за ўсю тваю працу ў полi што ты атрымала, апроч убогiх харчоў i бруднага стойла?

I нават такому нашаму няшчаснаму жыццю не даюць развiвацца натуральным чынам. Што да мяне, я не скарджуся, бо я адзiн з тых, каму пашанцавала. Мне дванаццаць гадоў, i я меў больш за чатырыста дзяцей. Гэта нармальнае жыццё для свiннi. Але нiводная жывёлiна ўрэшце не пазбягае бязлiтаснага нажа.

|< Пред. 3 4 5 6 7 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]