Ферма (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 4 из 102

А жыццё я пражыў доўгае i меў багата часу на роздум, пакуль ляжаў адзiн у сваiм хляве, а таму, думаю, я магу сказаць, што зразумеў сутнасць жыцця на гэтай зямлi, як нiякая iншая жывёлiна. Вось пра гэта я i хацеў бы з вамi пагаварыць.

Дык вось, таварышы, у чым жа сутнасць нашага жыцця? Давайце паглядзiм на яго: жыццё нашае ўбогае, цяжкае i кароткае. Мы нараджаемся, нам даюць есцi столькi, каб мы хоць крыху дыхалi, а тых з нас, хто на тое здольны, прымушаюць працаваць, выцiскаючы з нас усё да апошняе кроплi; а як толькi мы робiмся больш непатрэбныя, нас забiваюць з агiднай жорсткасцю. Нiводная жывёлiна ў Англii пасля таго, як ёй споўнiцца год, не ведае, што такое шчасце або вольны час. Нiводная жывёлiна ў Англii не з'яўляецца свабоднай. Жыццё жывёлы убогасць i рабства, гэта чыстая праўда.

Але, можа, гэткi ўжо прыродны парадак? Можа, таму, што зямля наша гэткая бедная, яна не можа даць магчымасцi жыць прыстойным жыццём тым, хто яе насяляе? Не, таварышы, тысячу разоў не! Глебы ў Англii ўрадлiвыя, клiмат добры, яна можа накармiць дасыта незраўнана большую колькасць жывёлаў, чым цяпер яе насяляе. Адна толькi гэтая наша ферма магла б забяспечыць тузiн коней, два дзесяткi кароў, сотнi авечак - i ўсе яны маглi б жыць з такiмi выгодамi i годнасцю, якiя сёння мы i ўявiць сабе не можам. Дык чаму ж мы i надалей гiбеем у гэткiх убогiх умовах? Таму што амаль увесь плён нашае працы крадуць у нас чалавечыя iстоты. I ў гэтым, таварышы, адказ на ўсе нашыя пытаннi. Яго можна абагульнiць у адным слове - Чалавек. Чалавек - наш адзiны сапраўдны вораг.

|< Пред. 2 3 4 5 6 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]