Ферма (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 44 из 102

Але праблемаю, якую спачатку жывёлы нiяк не маглi вырашыць, было, як разбiць камянi на кавалкiпатрэбных памераў. Здавалася, што гэта нельга было зрабiць iнакш, як з дапамогаю кiркi i лома, якiмi нiводная жывёла не магла карыстацца, бо нiводная жывёла не магла стаяць на заднiх нагах. Толькi пасля некалькiх тыдняў марных намаганняў некаму прыйшла ў галаву разумная думка - выкарыстаць сiлу прыцягнення. Вялiзныя валуны, занадта вялiкiя, каб iх можна было ўжыць, параскладалi на дне кар'ера. Жывёлы абвязвалi iх вяроўкамi, i тады ўсе разам, каровы, конi, авечкi - усе, хто мог учапiцца за вяроўку, у крытычныя моманты да iх далучалiся нават свiннi - цягнулi ўгору з безнадзейнай павольнасцю да самага краю кар'ера, адтуль iх спiхалi, i яны разбiвалiся ўнiзе на кавалкi. Перавозiць бiтае каменне было параўнаўча лёгка. Конi цягнулi яго на вазах, авечкi валаклi асобныя кавалкi, нават Мюрыэль i Бэнджамiн упрэглiся ў лёгкую двухколку i везлi сваю долю. Пад канец лета сабралася дастатковая колькасць камення, i тады пад наглядам свiнняў пачалося будаўнiцтва.

Гэта была марудная i цяжкая праца. Часта бывала, што цэлы дзень iшоў на тое, каб нязмернымi намаганнямi зацягнуць адзiны валун на край кар'ера, i часам, калi яго спiхвалi ўнiз, ён не разбiваўся. Нiчога нельга было б зрабiць, калi б не Баксёр, чыя сiла, здавалася, была роўная сiле ўсiх астатнiх жывёлаў разам узятых. Калi валун слiзгаў унiз i жывёлы, якiх цягнула за iм з гары, пачыналi крычаць ад роспачы, Баксёр заўсёды напружваўся i спыняў валун.

|< Пред. 42 43 44 45 46 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]