Ферма (на белорусском языке) :: Оруэлл Джордж
Страница:
46 из 102
Пазней павiнны былi спатрэбiцца таксама насенне i штучныя ўгнаеннi, розныя iнструменты i, нарэшце, абсталяванне для ветрака. Дзе гэта ўсё ўзяць, нiхто не мог сабе ўявiць.
Аднойчы ў нядзелю ранiцай, калi жывёлы сабралiся, каб атрымаць загады, Напалеон паведамiў, што ён вырашыў перайсцi да новай палiтыкi. З гэтага часу Ферма Жывёлаў мелася наладзiць гандаль з суседнiмi фермамi: вядома ж, не дзеля камерцыйных мэтаў, а проста каб набыць некаторыя матэрыялы, якiя былi пiльна неабходныя. Патрэбы ветрака маюць стаяць вышэй за ўсё, сказаў ён. I таму ён вёў перамовы аб продажы стога сена i часткi сёлетняга ўраджаю збожжа, а пасля, калi спатрэбiцца больш грошай, iх можна будзе зарабiць, прадаючы яйкi, на якiя ў Уiлiнгдоне заўсёды быў попыт. Куры, сказаў Напалеон, мусяць з радасцю пайсцi на гэтую ахвяру, бо гэта будзе iх адмысловы ўклад у пабудову ветрака.
I зноў жывёлы былi збянтэжаныя. Нiколi не мець нiякiх зносiн з чалавечымi стварэннямi, нiколi не займацца гандлем, нiколi не ўжываць грошы - цi не былi гэта адныя з першых пастановаў, прынятых на першым урачыстым Сходзе пасля выгнання Джоўнза? Усе жывёлы памяталi, як прымалiся гэтыя пастановы, цi, прынамсi, iм здавалася, што яны памятаюць. Чатыры маладыя парсюкi, якiя пратэставалi, калi Напалеон адмянiў Сходы, нясмела запярэчылi, але, пачуўшы пагрозлiвае гырканне сабакаў, адразу змоўклi. Тады, як звычайна, авечкi завялi сваё "Чатыры нагi добра, дзве нагi дрэнна", i хвiлiнная збянтэжанасць была загладжана.
|< Пред. 44 45 46 47 48 След. >|