Ферма (на белорусском языке) :: Оруэлл Джордж
Страница:
48 из 102
Разам з тым, бачачы, як Напалеон, стоячы на чатырох нагах, аддае загады Ўiмпэру, што стаяў на дзвюх, яны напаўнялiся гонарам i часткова пагаджалiся з новым парадкам. Iх дачыненнi з чалавечым родам цяпер не былi ўжо тыя самыя, што раней. Цяпер, калi Ферма Жывёлаў квiтнела, чалавечыя iстоты не пераставалi яе ненавiдзець, яны ненавiдзелi яе яшчэ больш чым калi. Кожны з людзей свята верыў у тое, што ферма раней цi пазней збанкрутуе i што, перадусiм, пабудова ветрака скончыцца поўным крахам. Яны зазвычай сустракалiся ў корчмах i бралiся даводзiць адзiн аднаму з дапамогай схемаў i чарцяжоў, што вятрак абавязкова мусiць завалiцца або што калi ён i будзе стаяць, дык нiколi не будзе працаваць. I ўсё ж, мiжволi, яны прасяклiся павагай да ўмельства, з якiм жывёлы вялi свае справы. Адным з паказчыкаў гэтага было тое, што яны пачалi называць Ферму Жывёлаў яе сапраўдным iмем i болей ужо не настойвалi на тым, што яна завецца Ферма Мэнар. Яны таксама кiнулi баранiць Джоўнза, якi ўжо не спадзяваўся вярнуць сабе ферму i пераехаў жыць у другi канец краiны. Калi не лiчыць Уiмпэра, нiякiх кантактаў памiж Фермай Жывёлаў i знешнiм светам пакуль што не было, але ўвесь час хадзiлi чуткi, што Напалеон збiраецца заключыць дзелавое пагадненне або з мiстэрам Пiлкiнгтанам з Фоксвуда, або з мiстэрам Фрэдэрыкам з Пiнчфiлда - але нi ў якiм разе, як было заўважана, з абодвума адначасова.
Якраз прыблiзна гэтым часам свiннi нечакана перабралiся ў сядзiбу i сталi жыць там.
|< Пред. 46 47 48 49 50 След. >|