Ферма (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 47 из 102

Нарэшце Напалеон падняў нагу, запатрабаваўшы цiшынi, i паведамiў, што ён ужо пра ўсё дамовiўся. Жывёлам не трэба будзе самiм уваходзiць у кантакт з чалавечымi iстотамi, што было б вельмi непажадана. Ён вырашыў узяць увесь гэты цяжар на свае плечы. Нехта мiстэр Уiмпэр, юрыст з Уiлiнгдона, згадзiўся быць пасярэднiкам памiж Фермай Жывёлаў i знешнiм светам i будзе заходзiць на ферму кожны панядзелак ранiцай, каб атрымаць iнструкцыi. Напалеон скончыў сваю прамову сваiм звычайным воклiчам: "Хай жыве Ферма Жывёлаў!", i, пасля праспявання "Звяроў Брытанii", жывёлы былi распушчаныя.

Пасля гэтага Вiскун абышоў ферму i супакоiў яе жыхароў. Ён запэўнiў iх, што пастанова супраць вядзення гандлю i ўжывання грошай нiколi не была прынятая i нават не прапаноўвалася. Гэта ўсё была чыстая фантазiя, каранi якой трэба шукаць у хлуснi, што iшла ад Сняжка. Некаторыя жывёлы ўсё ж крыху сумнявалiся, але Вiскун дасцiпна спытаўся ў iх: "Цi вы пэўныя, што не прыснiлi ўсё гэта, таварышы? Можа, У вас тыя пастановы запiсаныя на паперы? Цi яны ўвогуле калi-небудзь запiсвалiся?" I як сапраўды было чыстаю праўдай, што нiчога падобнага ў пiсьмовай форме не iснавала, дык жывёлы пагадзiлiся, што гэта была памылка.

Кожнага панядзелка мiстэр Уiмпэр наведваў ферму, як было дамоўлена. Гэта быў хiтраваты чалавечак з бакенбардамi, не надта вялiкi дзялок, але дастаткова кемлiвы, каб зразумець раней за iншых, што Ферме Жывёлаў спатрэбiцца пасярэднiк i што камiсiйныя працэнты будуць вартыя клопату. Жывёлы глядзелi са страхам, як ён прыходзiць i адыходзiць, i як мага пазбягалi яго.

|< Пред. 45 46 47 48 49 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]