Ферма (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 50 из 102



- Дык вы, таварышы, чулi, - сказаў ён, - што мы, свiннi, спiм цяпер у ложках у сядзiбе? А чаму не? Вы ж, пэўна, не думаеце, што некалi была пастанова супраць ложкаў? Ложак проста значыць месца, на якiм спяць. Куча саломы ў стойле, калi разглядаць гэта адпаведным чынам, таксама ложак. Закон быў супраць прасцiнаў, бо гэта ўжо чалавечая выдумка. Мы падаставалi прасцiны з ложкаў у сядзiбе i спiм, закруцiўшыся ў коўдры. I гэта вельмi ўтульныя ложкi! Але не больш утульныя, чым нам патрэбна пры той разумовай працы, якую мы мусiм рабiць сёння, вось што я вам скажу, таварышы. Вы не пазбавiце нас права на адпачынак, праўда ж, таварышы? Вы ж не зробiце так, каб нам было зусiм цяжка выконваць свае абавязкi? Нiхто ж з вас не хоча, каб вярнуўся Джоўнз?

У гэтым жывёлы запэўнiлi яго без лiшнiх развагаў, i больш ужо нiхто не гаварыў, што свiннi спяць у ложках у сядзiбе. А калi праз некалькi дзён было абвешчана, што ад таго часу свiннi будуць уставаць ранiцай на гадзiну пазней за астатнiх жывёлаў, нiхто ўжо i не падумаў паскардзiцца.

Калi надышла восень, жывёлы былi змораныя, але шчаслiвыя. У iх быў цяжкi год, а пасля продажу часткi сена i збожжа запасы ежы на зiму былi не такiя ўжо i багатыя, аднак вятрак быў аддзякаю за ўсе нягоды. Цяпер ён быў ужо амаль напалову збудаваны. Пасля жнiва выдалася яшчэ колькi пагодлiвых сухiх дзянькоў, i жывёлы працавалi з большым напружаннем, лiчачы, што варта пацягаць цэлы дзень сюды-туды вялiзныя камянi, калi гэта магло ўзняць сцяну хоць яшчэ на адзiн фут. Баксёр часам нават выходзiў начамi i працаваў гадзiну цi дзве пад месячным святлом.

|< Пред. 48 49 50 51 52 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]