Ферма (на белорусском языке) :: Оруэлл Джордж
Страница:
54 из 102
Часам цэлымi днямi жывёлы нiчога не елi, апроч мякiны i буракоў. Галодная смерць, здавалася, ужо заглядала iм у твары.
Было жыццёва неабходна схаваць гэты факт ад знешняга свету. Падахвочаныя разбурэннем ветрака, чалавечыя iстоты выдумлялi новую хлусню пра Ферму Жывёлаў. Зноў пайшлi чуткi, што ўсе на ферме памiраюць з голаду i хваробаў, што яны няспынна варагуюць памiж сабою i дайшлi нават да канiбалiзму i дзетазабойства. Напалеон добра ўсведамляў, якiя былi б вынiкi, калi б за агароджаю фермы даведалiся пра сапраўднае становiшча з ежай, i ён вырашыў скарыстаць мiстэра Ўiмпэра, каб пашырыць звесткi адваротнага зместу. З гэтага часу жывёлы не павiнны былi мець нiякiх кантактаў з Уiмпэрам пад час ягоных штотыднёвых вiзiтаў, тым часам некалькi адмыслова вылучаных жывёлiн, у большасцi авечак, падвучылi казаць, нiбы мiмаходзь, у ягонай прысутнасцi, што нормы былi павышаныя. Да таго ж Напалеон загадаў напоўнiць амаль пустыя засекi ў свiрне да краёў пяском, а зверху прысыпаць рэшткамi збожжа i мукi. Прыдумаўшы нейкую патрэбу, Уiмпэра завялi ў свiран i дазволiлi яму зазiрнуць у засекi. Гэтак яго ўвялi ў зман, i ён надалей паведамляў знешняму свету, што Ферма Жывёлаў не мае нястачы ў харчах.
I, аднак, пад канец студзеня сталася вiдавочным, што трэба будзе аднекуль браць збожжа. Гэтымi днямi Напалеон рэдка паказваўся публiчна i ўвесь час праводзiў у сядзiбе, усе дзверы ў якой ахоўвалiся страхотнымi сабакамi.
|< Пред. 52 53 54 55 56 След. >|