Ферма (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 6 из 102

Вы, маладыя парасяты, што седзiцеперада мною, усе вы са страшнымi крыкамi сустрэнеце смерць на калодзе праз нейкi год. I гэты жах чакае нас усiх кароў, свiнняў, курэй, авечак - усiх. Не лепшая доля ў коней i сабак. А цябе, Баксёр, у той самы дзень, калi твае магутныя цяглiцы страцяць сваю сiлу, Джоўнз прадасць скуралупу, якi перарэжа табе глотку i зварыць з цябе полiўку сваiм ганчакам. Што да сабакаў, дык калi яны зробяцца старыя i бяззубыя, Джоўнз прывяжа iм на шыю цаглiну i патопiць iх у найблiжэйшым ставе.

Цi ж вам, таварышы, цяпер не ясна, што ўсё лiхое ў нашым жыццi спароджана тыранiяй людскога роду? Трэба толькi пазбавiцца ад Чалавека, i плён нашай працы будзе належаць нам самiм. Амаль адразу мы станемся багатыя i вольныя. Дык што ж нам рабiць? А вось што: працаваць уночы i ўдзень, целам i душою, каб скiнуць уладу чалавечага роду! Вось мой заклiк да вас, таварышы: Паўстанне! Я не ведаю, калi пачнецца Паўстанне, гэта можа здарыцца праз тыдзень або праз сотнi гадоў, але я ведаю, гэтаксама пэўна, як бачу гэтую салому ў мяне пад нагамi, што раней цi пазней справядлiвасць пераможа. Няспынна памятайце пра гэта, таварышы, усю кароткую рэшту вашага жыцця! А галоўнае - перакажыце гэты мой заклiк тым, хто прыйдзе пасля вас, каб будучыя пакаленнi маглi працягнуць змаганне да пераможнага канца.

I памятайце, таварышы, ваша рашучасць павiнна быць непахiсная. Нiякiя доказы не павiнны збiць вас з тропу.

|< Пред. 4 5 6 7 8 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]