1984 (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 2 из 72

Голас iшоў з выцягнутага металiчнага экрана, падобнага да бляклага люстэрка, умураванага ў правую сцяну. Ўiнстан пакруцiў ручку, i голас прыцiх, але словы ўсё яшчэ былi добра чутныя. Гук у апараце (або, як казалi, у тэлеглядзе) можна было прыглушыць, але цалкам выключыць было немагчыма. Ўiнстан падышоў да акна. Ён быў невысокi i кволы, i ягоную хударлявасць яшчэ болей падкрэслiваў сiнi камбiнезон партыйная ўнiформа. Ён меў бялявыя валасы, трошкi чырвоны ад прыроды твар, скуру, агрублую ад жорсткага мыла, тупых лёзаў i зiмовых халадоў, якiя толькi што мiнулiся.

Знадворку, нават за шыбай зачыненага акна, свет здаваўся халодным. Злы вецер вiрамi ўздымаў у паветра пыл i шматкi паперы. I хоць у густа-блакiтным небе свяцiла яркае сонца, усё навокал здавалася бясколерным, апроч расклееных паўсюль плакатаў. Чарнавусы твар пазiраў з кожнай вiднай мясцiны. Адзiн плакат вiсеў на сцяне насупраць. ВЯЛIКI БРАТ ГЛЯДЗIЦЬ НА ЦЯБЕ, паўтараў надпiс, i цёмныя вочы з плаката пранiклiва глядзелi на Ўiнстана. На вулiцы ўнiзе вецер шкуматаў яшчэ адзiн плакат з абарваным ражком, на iм то адкрывалася, то зноў закрывалася адзiнае слова: АНГСОЦ. Удалечынi паказаўся верталёт. Ён уцiснуўся ў шчылiну завулка, павiсеў хвiлiнку ў паветры, нiбы сiняя мясная муха, пасля рвануўся ў неба i знiк. Гэта быў палiцэйскi патруль, якi зазiраў у вокны. Але патруль быў не страшны. Адзiна страшная была Палiцыя Думак.

Голас з тэлегляда ўсё нешта балбатаў пра чыгун i пра перавыкананне Дзевятага Трохгадовага Плана.

|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]