1984 (на белорусском языке) :: Оруэлл Джордж
Страница:
3 из 72
Тэлегляд працаваў адначасна на перадачу i на прыём. Ён улоўлiваў усе гукi, што iшлi ад Ўiнстана, акрамя, хiба што, цiхага шэпту. Больш таго, пакуль Ўiнстан быў у полi зроку экрана, ён мог быць убачаны гэтаксама добра, як i пачуты. Вядома ж, было немагчыма даведацца, цi ў гэты момант за табою сочаць. Як часта i паводле якога графiку Палiцыя Думак уключалася ў чыйсцi iндывiдуальны канал - можна было толькi здагадвацца. Магчыма нават, яна сачыла за ўсiмi бесперапынна. Але, у кожным разе, яна магла ўключацца ў ваш канал, калi толькi хацела. Аднак трэба было неяк жыць, i неяк жылi, i звычка рабiлася iнстынктам, калi ты ведаў, што кожнае тваё слова будзе пачутае, кожны твой рух, калi толькi не ў цемры, будзе заўважаны.
Ўiнстан стаяў спiнай да тэлегляда. Хоць ён i ведаў, што спiна таксама можа здрадзiць, так усё ж было спакайней. За нейкi кiламетр белай грамадзiнай над змрочным краявiдам уздымалася Мiнiстэрства Праўды, дзе ён працаваў. Вось Лондан, падумаў ён з няяснай агiдай, Лондан, галоўны горад Узлётна-пасадачнай паласы No.1, трэцяй паводле колькасцi насельнiцтва правiнцыi Акiянii. Ён паспрабаваў выцiснуць з памяцi хоць якiя ўспамiны дзяцiнства, каб параўнаць, цi заўсёды Лондан быў такi самы, як цяпер.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|