1984 (на белорусском языке) :: Оруэлл Джордж
Страница:
25 из 72
Поўны спакойнага гонару, пыхкаючы люлькай, ён любiў пахвалiцца, што апошнiя чатыры гады ён кожны вечар праводзiў у Доме Культуры. Незнiшчальны пах поту спадарожнiчаў яму паўсюль, бы неадступны сведка яго напружанага грамадскага жыцця, пах гэты заставаўся ў пакоi нават тады, калi Парсанс выходзiў.
- Цi ёсць у вас гаечны ключ? - спытаўся Ўiнстан, патузаўшы гайку на пераходным калене.
- Гаечны ключ, - сказала панi Парсанс, iмгненна губляючы адвагу. - Не ведаю. Можа, дзецi..
Пачуўся тупат ног i дудзенне на грабенчыку - у пакой уварвалiся дзецi. Панi Парсанс прынесла гаечны ключ. Ўiнстан спусцiў ваду i, стрымлiваючы агiду, дастаў з трубы камяк валасоў, якiя забiлi праход. Ён вымыў начыста рукi халоднаю вадой i вярнуўся ў другi пакой.
- Рукi ўгору! - закрычаў дзiкi голас.
Прыгожы, здаровы з выгляду хлопчык гадоў дзевяцi выскачыў з-за стала i навёў на яго цацачны аўтамат, а ягоная сястрычка, на два гады маладзейшая, паўтараючы за братам, наставiла на Ўiнстана кавалак дрэва. Абое былi ў кароткiх блакiтных портачках, шэрых кашулях, з чырвонымi хусткамi на шыi гэта была ўнiформа Шпiёнаў. Ўiнстан падняў рукi над галавой з нейкiм непрыемным пачуццём, бо хлопчык трымаўся так злавесна, быццам усё гэта было нешта большае, чым проста гульня.
- Ты здраднiк! - закрычаў хлопчык.
|< Пред. 23 24 25 26 27 След. >|