1984 (на белорусском языке) :: Оруэлл Джордж
Страница:
66 из 72
Парсанс урачыста працягваў:
- Майму дзiцяцi здалося, што той быў нiбыта накшталт варожага агента яго, напрыклад, маглi скiнуць з парашутам. Але што самае галоўнае, стары, што ёй перш за ўсё кiнулася ў вочы? Яна заўважыла, што ў яго былi нейкiя дзiўныя чаравiкi - яна сказала, што раней нiколi не бачыла, каб такiя хто насiў. Тады яна падумала, што гэта быў нейкi замежнiк. Разумная галоўка як на сямiгадовую смаркачку, га?
- Што сталася з тым чалавекам? - пацiкавiўся Ўiнстан.
- Ну, гэта я ўжо, напэўна, не здолею сказаць. Але я б не здзiвiўся, калi б... - Парсанс паказаў з пальцаў пiсталет i ляснуў языком, падрабляючы гук стрэлу.
- Добра, - сказаў няўважна Сайм, не паднiмаючы вачэй з паперы.
- Вядома, мы не павiнны рызыкаваць, - паслухмяна згадзiўся Ўiнстан.
- Урэшце, цяпер усё ж iдзе вайна, - адказаў Парсанс.
Быццам пацвярджаючы яго словы, з тэлегляда, што вiсеў якраз над iмi, грымнулi фанфары. Гэтым разам, аднак, перадавалася не паведамленне пра перамогу на фронце, а ўсяго толькi абвестка Мiнiстэрства Дастатку.
- Таварышы! - закрычаў з запалам маладжавы голас. - Увага, таварышы! Мы маем для вас вельмi добрую навiну. Мы перамаглi ў працоўнай бiтве! Апошнiя афiцыйныя справаздачы пра вытворчасць тавараў народнага спажывання ўсiх катэгорый паказваюць, што ўзровень жыцця ў параўнаннi з мiнулым годам павысiўся не менш чым на дваццаць адсоткаў.
|< Пред. 64 65 66 67 68 След. >|