1984 (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 68 из 72

Сайм таксама праглынуў, але, вядома ж, больш складаным чынам, не без прысутнасцi двухдумства. Значыць, ён, Ўiнстан, быў адзiны, хто яшчэ меў памяць?

А казачныя лiчбы ўсё яшчэ гучалi з тэлегляда. У параўнаннi з мiнулым годам было болей ежы, болей адзення,болей дамоў, болей мэблi, болей посуду,болей палiва, болей караблёў, болей верталётаў, болей кнiг, болей дзяцей - болей усяго, акрамя хвароб, злачынстваў i вар'яцтваў. Штогод, штохвiлiны ўсё навокал перажывала бурны росквiт. Як i Сайм, Ўiнстан цяпер узброiўся лыжкай i вырабляў з рэштак полiўкi на стале разнастайныя ўзоры. Ён з прыкрасцю разважаў пра фiзiчныя асаблiвасцi жыцця. Цi заўсёды яно было такое? Цi заўсёды ежа здавалася яму такой смачнай? Ён агледзеў сталоўку. Нiзкая столь, напханая да берагоў зала, сцены, брудныя ад незлiчоных дотыкаў. Паўгiнаныя металiчныя сталы i крэслы, так цесна папрытыканыя адно да аднаго, што седзячы можна было дакрануцца локцем да суседа. Пагнутыя лыжкi, мiсы са шчарбатымi краямi, вялiкiя белыя кубкi, блiскучыя ад тлушчу, бруд куды нi глянь. I над усiм гэтым кiслы смурод ад дрэннага джыну, ад нiзкаякаснай кавы, ад полiўкi з металiчным прысмакам i ад бруднага адзення. I ўвесь час у страўнiку i на скуры адчуванне гiдкасцi, нiбы нейкi пратэст, пачуццё, быццам цябе ашукалi з тым, на што ты меў права. I, аднак, яго памяць не захавала нiчога iншага.

|< Пред. 66 67 68 69 70 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]