1984 (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 71 из 72

Гэтабыла тая самая чорнавалосая дзяўчына. Яна глядзела на яго крадком, але з дзiўнай пранiклiвасцю. Калi iх позiркi сустрэлiся, яна зноў адвярнулася.

Ўiнстан аблiўся халодным потам. Яго працяў дзiкi страх. Пасля страх суняўся, але засталася нейкая неадчэпная трывога. Чаму яна назiрала за iм? Чаму яна ўвесь час ходзiць за iм? На жаль, ён ужо не мог прыгадаць, цi сядзела яна за столiкам, калi ён прыйшоў, цi прыйшла пазней. Ва ўсялякiм разе, учора, пад час Двуххвiлiнкi Нянавiсцi, яна села якраз за iм, хоць не мела на гэта нiякай пiльнай патрэбы. Цалкам верагодна, што яе заданнем было ўважлiва прыслухоўвацца, цi дастаткова актыўна ён далучаецца да ўхвальных воклiчаў.

Да яго зноў вярнулася думка: магчыма, яна i не была агентам Палiцыi Думак, але вiжы-аматары яшчэ болей небяспечныя. Ён не ведаў, як доўга яна за iм ужо назiрала, можа, усяго пяць хвiлiн, i магчыма, што ён не ўвесь гэты час добра кантраляваў свой твар. Было страшэнна небяспечна даваць сваiм думкам неяк выяўляцца на твары пад час публiчных мерапрыемстваў або ў полi зроку тэлегляда. Найменшая дробязь магла выдаць. Нервовая дрыготка, несвядомы трывожны позiрк, звычка мармытаць сабе пад нос - усё магло абудзiць падазрэнне. Адзiн толькi недарэчны выраз твару (напрыклад, недаверлiвы позiрк пад час паведамлення пра вайсковыя перамогi) быў ужо сам па сабе злачынствам. У навамоўi было нават адмысловае слова - тварзлачынства.

Дзяўчына зноў павярнулася да яго спiнай.

|< Пред. 68 69 70 71 72 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]