Чужаница (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
14 из 109
Над катафалкам калываўся цыратавы фурманаў капялюш, нiбыта зроблены з гэтай чорнае масы. Ад безлiчы манатонных адценняў мне рабiлася нiякавата: сiняе неба, белыя аблокi, клейка-чорны асфальт, змрочна-чорнае адзенне, блiскуча-чорны катафалк. А тут яшчэ сонца, пах скуры, конскага гною, лаку, кадзiла, стома ад бяссоннай ночы ад усяго гэтага ў вачах i ў думках у мяне ўсё паплыло. Я зноў азiрнуўся, i мне здалося, што Перэс ужо недзе вельмi далёка, ён губляўся ў спякотнай смузе i нарэшце знiк зусiм. Я пашукаў яго вачыма i ўбачыў, што стары збочыў з дарогi i iдзе напрасткi, цераз поле. Наперадзе была паваротка. Я зразумеў, што Перэс, добра ведаючы тутэйшыя мясцiны, пайшоў найкарацейшай дарогай, каб нас дагнаць. На паваротцы яму гэта ўдалося. Потым мы зноў згубiлi яго. Але ён зноўку дагнаў нас полем - i так было шмат разоў. Я ўжо адчуваў, як у скронях у мяне тахкае кроў.
Потым усё пайшло так хутка, з такою ўпэўненасцю i настолькi натуральна, што я ўжо нiчога не магу прыгадаць. Бадай, адно толькi ўбiлася ў галаву: на ўездзе ў вёску санiтарка сказала мне некалькi слоў. У яе быў дзiўны голас меладычны i трапяткi, ён нiяк не клаўся да яе кашчавага твару. Яна сказала:
- Калi iдзеш павольна - рызыкуеш атрымаць сонечны ўдар, а як iдзеш хутка, дык увесь спацееш, i потым, у царкве, ад сырасцi можна прастудзiцца.
Яна мела рацыю. I так, i гэтак - выйсця не было.
У памяцi захавалiся яшчэ некалькi ўспамiнаў пра гэты дзень: напрыклад, памятаю твар Перэса, калi ён апошнi раз дагнаў нас перад вёскай.
|< Пред. 12 13 14 15 16 След. >|