Чужаница (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 35 из 109

Ён моўчкi паглядзеў на мяне. I потым сказаў:

- Дабранач.

Стары пайшоў да сябе, i я пачуў, як ён ходзiць сюды-туды па кватэры. Потым рыпнуў ложак. I па дзiўных, прыглушаных гуках, якiя данеслiся з-за сцяны, я зразумеў, што стары плача. Не ведаю чаму, я падумаў пра маму. Але заўтра трэба было рана ўставаць. Есцi не хацелася, i я лёг спаць без вячэры.

V

У кантору да мяне затэлефанаваў Раймон. Ён сказаў, што гутарыў пра мяне з адным сваiм прыяцелем i той запрашае нас на нядзелю паехаць за горад - у яго там свая хатка. Я адказаў, што ўвогуле не пярэчу, але паабяцаў ужо гэты дзень адной сяброўцы. Раймон адразу заявiў, што сяброўку таксама можна ўзяць з сабой. Прыяцелева жонка толькi парадуецца, што будзе ў мужчынскай кампанii не адна.

Я ўжо хацеў павесiць слухаўку, бо ведаю, як патрон не любiць, калi нам тэлефануюць з горада. Але Раймон папрасiў не спяшацца, запрашэнне ён мог бы перадаць i ўвечары i звонiць цяпер таму, што хоча папрасiць у мяне нешта яшчэ. Увесь дзень за iм ходзяць некалькi арабаў, i сярод iх - брат той яго былой каханкi.

- Калi будзеш вяртацца з працы i ўбачыш яго каля дома, папярэдзь мяне.

Я сказаў: "Добра, дамовiлiся".

Неўзабаве мяне паклiкаў патрон, i на душы ў мяне зрабiлася неяк нудна - я падумаў, што зараз ён пачне гаварыць, каб я меней размаўляў па тэлефоне i лепей працаваў. Але аказалася - зусiм не. Патрон сказаў, што паклiкаў мяне, каб пагутарыць наконт адной справы. Яна, праўда, вырашана яшчэ не канчаткова, але ён хоча ведаць маю думку.

|< Пред. 33 34 35 36 37 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]