Чужаница (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
43 из 109
Трэба было перайсцi невялiкi пагорак, якi ўзвышаўся над морам, i спусцiцца да берага. Увесь схiл быў усыпаны жоўтым каменнем i белымi асфадэлiямi. Колер кветак здаваўся вельмi яркiм на фоне густа-сiняга неба. Дзеля забавы Мары збiвала з iх пялёсткi, шырока махаючы цыратоваю торбай. Мы iшлi паўз маленькiя вiлы, агароджаныя белымi цi зялёнымi тынамi; у некаторых веранды патаналi ў кустах тамарыксу, другiя стаялi голыя сярод маўклiвых камянёў. Яшчэ не падыходзячы да краю пагорка, можна было ўбачыць нерухомае мора i крыху далей - вялiкую грамаду мыса, якi, здавалася, спаў у празрыстай вадзе. У цiхiм паветры чуўся слабы рокат матора. I недзе вельмi далёка мы заўважылi маленькую рыбацкую вiцiну, якая непрыкметна плыла па зiхатлiвым моры. Мiж камянямi Мары знайшла некалькi касачоў. З адхона, якi спускаўся да мора, мы заўважылi, што некалькi чалавек ужо купаюцца.
Раймонаў сябар жыў у маленькай хацiне на самым ускрайку пляжа. Тыльнай сцяной домiк тулiўся да скалы, а спераду - палi, на якiх ён стаяў, абмывалiся салёнай вадой. Раймон нас пазнаёмiў. Сябра звалi Масон. Гэта быў высокi здаравяк з магутным торсам i шырокiмi плячыма. Яго маленькая, мiлая i пухленькая жонка гаварыла з парыжскiм акцэнтам. Масон адразу сказаў, каб мы размяшчалiся, як нам выгодней, - хутка будзе гатова смажаная рыба, якую ён сам налавiў гэтым ранкам. Я сказаў, што хатка, па-мойму, вельмi ўтульная. I Масон паведамiў, што праводзiць тут кожную суботу i нядзелю, i апроч таго - увесь адпачынак.
- З жонкай, вядома, мы з ёю заўсёды ладзiм, - дадаў ён.
|< Пред. 41 42 43 44 45 След. >|