Чужаница (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 53 из 109

Тады я стрэлiў яшчэ чатыры разы ў нерухомае цела, i кулi ўваходзiлi ў яго, не пакiдаючы слядоў. I гэта былi нiбы чатыры кароткiя ўдары, якiмi я пастукаўся ў дзверы бяды.

Частка другая

I

Адразу пасля арышту мяне некалькi разоў дапытвалi. Але допыты тычылiся выяўлення маёй асобы i цягнулiся нядоўга. Першы раз, у камiсарыяце, мая справа, здаецца, нiкога не захапiла. Але ўжо праз тыдзень следчы глядзеў на мяне з цiкаўнасцю. Спачатку ён запытаўся, як мяне завуць, дзе я жыву, чым займаюся, дзе i калi нарадзiўся. Пасля захацеў даведацца, цi выбраў я сабе адваката. Я прызнаўся, што не, i папытаўся - няўжо яго трэба мець заўсёды.

- Чаму вы гэтак пытаецеся? - сказаў ён.

Я адказаў, што, па-мойму, справа мая вельмi простая. Тады ён усмiхнуўся i сказаў:

- Можа, яно i так. Але ёсць закон. Калi вы не выбераце сабе адваката самi, яго вам прызначым мы.

Мне здалося вельмi зручным, што суд сам клапоцiцца такiмi дробязямi, i я гэта сказаў следчаму. Ён пагадзiўся са мной i заўважыў, што закон увогуле зроблены найвыдатнейшым чынам.

Спачатку я не прымаў яго ўсур'ёз. Наша размова праходзiла ў змрочным пакойчыку, з усiх бакоў абвешаным шторамi, з адзiнаю лямпай, якая стаяла на стале i асвятляла фатэль. На гэты фатэль ён мяне i пасадзiў, а сам застаўся ў змроку. Я ўжо чытаў падобныя апiсаннi ў кнiжках, i ўсё гэта мне здалося гульнёй. Аднак пасля размовы я прыгледзеўся да яго ўважлiвей - гэта быў высокi мужчына, з тонкiмi рысамi твару i глыбокiмi блакiтнымi вачыма, у яго былi доўгiя сiвыя вусы i пышная, амаль белая шавялюра.

|< Пред. 51 52 53 54 55 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]