Чужаница (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 54 из 109

Мне здалося, што ён чалавек разважлiвы i ўвогуле - нават прыязны, хоць i мае нейкi нервовы цiк, ад якога ў яго час ад часу пацепваюцца вусны. Выходзячы, я нават ледзь не працягнуў яму рукi, але своечасова прыгадаў, што я забiў чалавека.

Назаўтра да мяне ў турму прыйшоў адвакат. Ён быў маленькi, кругленькi, даволi малады, з дбайна прылiзанымi валасамi. Нягледзячы на спёку (я сядзеў у адной кашулi), на iм быў цёмны гарнiтур, крухмальны каўнер i нейкi дзiўны гальштук у шырокую чорна-белую палоску. Ён паклаў на мой ложак партфель, якi прынёс пад пахай, назваў сваё iмя i сказаў, што пазнаёмiўся ўжо з маёй справай. Выпадак даволi далiканты, але ён не сумняваецца ў поспеху, калi, вядома, я буду яму давяраць. Я падзякаваў, i ён сказаў:

- А цяпер пяройдзем непасрэдна да справы.

Ён сеў на ложак i паведамiў, што ўжо маюцца пэўныя звесткi пра маё прыватнае жыццё. Высветлiлася, напрыклад, што нядаўна ў прытулку памерла мая мацi. У Марэнга паслалi запытанне. I адтуль следчаму паведамiлi, што ў дзень пахавання "я выявiў нячуласць".

- Самi разумееце, - сказаў адвакат, - мне няёмка ў вас дапытвацца. Але гэта вельмi важна. I для абвiнавачвання гэта будзе важкi аргумент, калi я не сумею нiчога адказаць.

Ён хацеў, каб я дапамог яму, i запытаўся, цi было мне цяжка ў той дзень. Гэта пытанне мяне вельмi здзiвiла, i я падумаў, што мне было б вельмi няёмка, калi б я мусiў сам спытаць у каго-небудзь такое. Я адказаў, аднак, што ўжо крыху адвыкся займацца самакапаннем i што мне цяжка адказаць яму што-небудзь дакладна.

|< Пред. 52 53 54 55 56 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]