Чужаница (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 58 из 109

Следчы пацёр лоб рукамi i паўтарыў пытанне нейкiм крыху разгубленым голасам:

- Чаму? Вы павiнны сказаць мне. Чаму?

Я па-ранейшаму маўчаў.

Тады ён раптам устаў, шырокай хадой падышоў да краю стала, выцягнуў з тумбы шуфляду i дастаў з яе срэбны крыж з распяццем. Трасучы iм, ён вярнуўся да мяне i абсалютна непазнавальным, амаль дрыготкiм голасам закрычаў:

- Цi ведаеце вы, хто гэта?

Я сказаў:

- Натуральна, што ведаю.

Тады ён, захлынаючыся, палка прызнаўся мне, што ён верыць у Бога, i ён упэўнены, што нiводзiн чалавек на зямлi не вiнаваты настолькi, каб Бог не дараваў яму гэтага, але трэба, каб сваiм раскаяннем чалавек ператварыўся ў дзiця, у немаўлятка, чыя душа - чыстая i адкрытая, i здольная ўспрыняць усё. Следчы ўсiм целам навалiўся на стол. Ён махаў распяццем амаль над самай маёй галавой. Шчыра кажучы, я вельмi дрэнна сачыў за яго думкай - мне было горача, у кабiнеце лёталi мухi i часам садзiлiся мне на твар. Апроч таго, следчы выклiкаў у мяне страх. Я разумеў, што гэта смешна, бо сапраўдны злачынца тут я. Але ён не сунiмаўся. Увогуле я зразумеў, што ў маiх паказаннях, на яго думку, ёсць толькi адна цьмяная рэч - чаму я счакаў, раней чым стрэлiць другi раз. З рэштай - усё выдатна, а вось тут ён не разумее.

Я хацеў быў сказаць, што ён не мае рацыi, на гэтую рэч не варта звяртаць такой увагi: яна наогул не мае вялiкага значэння. Але ён перапынiў мяне. Ён выпрастаўся i з апошняю надзеяй вылечыць маю душу папытаўся, цi веру я ў Бога. Я адказаў, што не. Ад такой знявагi ён сеў у фатэль.

|< Пред. 56 57 58 59 60 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]