Чужаница (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 60 из 109

I напаследак, з гэткiм жа стомленым выглядам, запытаўся, цi шкадую я таго, што ўчынiў. Я падумаў i адказаў, што не тое, каб шкадую, але, хутчэй, - проста мне непрыемна. Па-мойму, ён не зразумеў. Але ў той дзень на гэтым усё i скончылася.

Пасля мяне часта яшчэ вадзiлi да следчага. Але кожны раз са мною цяпер быў адвакат. Яны патрабавалi ад мяне хiба што ўдакладнiць сёе-тое ў маiх ранейшых паказаннях. Цi наогул - увесь час гаманiлi памiж сабой наконт розных абвiнаваўчых пунктаў. Але сам я ў такiя хвiлiны нiколi па-сапраўднаму iх не цiкавiў. Ва ўсякiм выпадку, тон допытаў патроху змянiўся. Следчы, вiдаць, ужо адшукаў маёй справе нейкае тлумачэнне i страцiў да маёй асобы ўсякую цiкаўнасць. Ён болей не гутарыў са мною пра Бога, i я ўжо нiколi не бачыў яго такiм узбуджаным, як у той першы дзень. Некалькi пытанняў, кароткая размова з адвакатам - i допыт канчаўся. Справа мая, як любiў казаць следчы, пасоўвалася сваiм парадкам. Часам, калi размова iшла на нейкую агульную тэму, мяне падключалi таксама. I тады мне дыхалася вальней. Усё было так натуральна, iшло так гладка i гаварылася так разумна, што ў мяне нават пачало складвацца ўражанне, што я тут - "свой чалавек". Следства цягнулася адзiнаццаць месяцаў, i пад канец я амаль не мог даць сабе веры, што некалi ў мяне былi нейкiя iншыя ўцехi, акрамя тых хвiлiн, калi следчы праводзiў мяне да дзвярэй i, лопаючы па плячы, па-сяброўску казаў: "Ну, на сёння досыць, пане Антыхрысце". I мяне перадавалi ў рукi жандарам.

|< Пред. 58 59 60 61 62 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]