Чужаница (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
96 из 109
Бо памiж прысудам, якi яе заснаваў, i тым спакоем, з якiм разгортвалiся падзеi пасля яго вынясення, iснавала да смешнага недарэчная неадпаведнасць. Тое, што прыгавор быў прачытаны а восьмай, а не, скажам, а пятай гадзiне, тое, што ён мог быць зусiм iншы, што прынялi яго людзi, у якiх сем пятнiц на тыднi, што да яго прычапiлi чамусьцi такое расплывiстае паняцце, як французскi народ (хоць з такiм самым поспехам тут можна было гаварыць i пра народ нямецкi або кiтайскi), - усё гэта, па-мойму, у значнай ступенi пазбаўляла сур'ёзнасцi падобнае рашэнне. Аднак я мусiў прызнаць, што з той секунды, калi яно было прынята, яго вынiкi рабiлiся настолькi ж безумоўнымi i адчувальнымi, як наяўнасць гэтай сцяны, да якой я цяпер прыцiскаўся спiнаю.
У гэтыя хвiлiны я прыгадваў гiсторыю пра майго бацьку, якую расказвала мне мама. Сам я нiколi не бачыў яго. I ўсё, што больш-менш дакладна ведаў пра гэтага чалавека, было тое, што мне расказвала тады мама: аднойчы ён хадзiў глядзець на пакаранне нейкага забойцы. Яму рабiлася млосна ад адной думкi, што ён пойдзе туды. I ўсё ж ён пайшоў, а калi вярнуўся дахаты - ванiтаваў амаль усю ранiцу. Тады мне было крыху прыкра за такога бацьку. Але цяпер я разумеў яго - гэта ж было так натуральна. Як жа я мог не бачыць, што няма нiчога больш важнага за смяротную кару i што, увогуле, гэта адзiнае, на што чалавеку сапраўды цiкава паглядзець! Калi мне пашчасцiць выйсцi з гэтай турмы, я буду хадзiць на ўсе публiчныя пакараннi. Але мне, вядома ж, не варта было думаць пра такую магчымасць.
|< Пред. 94 95 96 97 98 След. >|