Чужаница (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 98 из 109

Але так яно справядлiва толькi з аднаго боку. Бо з iншага, мушу прызнаць, якраз тут i тоiцца сакрэт добрай арганiзацыi пакарання. Асуджаны сам сваiмi паводзiнамi мусiць садзейнiчаць яго дакладнаму выкананню. Бо менавiта ён зацiкаўлены больш за ўсiх, каб справа была зроблена, як той казаў, без задзiрынкi.

Апроч таго, я мусiў прызнаць, што меў даволi памылковыя ўяўленнi пра тое, што звязана з пакараннем. Я доўга меркаваў - ужо сам не ведаю чаму, - што калi iдзеш на гiльянiцу, трэба ўзыходзiць на эшафот, падымацца па прыступках. Вiдаць, гэта было пад уплывам рэвалюцыi 1789 года - я маю на ўвазе, пад уплывам таго, што нам пра яе расказвалi i паказвалi на карцiнках. Але аднойчы ўранку я прыгадаў фатаграфiю, якую бачыў у газетах, калi паўсюль пiсалася пра адно вельмi нашумелае забойства i пакаранне злачынцы. Дык вось - гiльяцiна стаяла проста на зямлi (прасцей, сапраўды, бадай што не прыдумаеш) i была намнога меншая, чым я сабе ўяўляў. Дзiўна, чаму я не прыгадваў пра гэта раней. Бо тады, памятаю, мяне вельмi ўразiў яе выгляд - такi дасканалы, закончаны, нiчога лiшняга. Звычайна, калi чаго-небудзь не ведаеш, у думках заўсёды пачынаеш перабольшваць. А на справе ўсё наадварот выходзiць вельмi проста, так i тут: прылада ставiлася якраз на адным узроўнi з чалавекам. I ён падыходзiў да яе, ну, зусiм так, нiбы iшоў насустрач знаёмаму. Па-мойму, гэта было надта ўжо сумна. Iншая справа, калi ўзыходзiш на эшафот, уздымаешся ў неба, - тут ёсць за што ўчапiцца ўяўленню.

|< Пред. 96 97 98 99 100 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]