Госць (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 10 из 19

Яму далi месца болей на поўнач, на гэтым узгор'i. Спачатку ён цяжка пераносiў самоту i беспрытульнасць гэтых голых абшараў, дзе жылi адны камянi. Барозны часам маглi навесцi на думку, што некаму прыйшло ў галаву займацца тут земляробствам, але разоры рабiлiся толькi дзеля таго, каб нарадзiць у нейкi дзень новы камень, прыдатны на будаўнiцтва. Тут аралi, каб пасля збiраць каменне. Iншы раз, калi ў навакольных лагчынах збiраўся тонкi слой глебы, мясцовыя жыхары саскрабалi яго, каб угноiць зямлю ў чэзлых садках сваiх вёсак. I так было паўсюль, каменне займала тры чвэрткi гэтай краiны. Тут нараджалiся, квiтнелi i потым знiкалi гарады, жылi, любiлi цi ненавiдзелi i ўрэшце памiралi людзi. У гэтай пустэльнi нiхто, нi ён, нi гэты араб не значылi нiчога. I ўсё ж Дару ведаў, што далёка ад гэтых краёў, на чужыне, яны не здолелi б знайсцi сабе людскага жыцця.

Дару ўстаў, з класнага пакоя не даносiлася нiякiх гукаў. Настаўнiк здзiвiўся той шчырай радасцi, якая ахапiла яго пры адной толькi думцы, што араб уцёк, што ён зноў застаўся адзiн i яму нiчога не трэба вырашаць. Але вязень быў на месцы. Ён толькi лёг i выпрастаўся на ўвесь рост памiж печчу i сталом. Ён ляжаў з расплюшчанымi вачыма, утаропiўшы позiрк у столь. У такой паставе яго тоўстыя вусны асаблiва кiдалiся ў вочы i надавалi яму насуплены i незадаволены выгляд. "Хадзi, - паклiкаў Дару. Араб устаў i падаўся за iм. У пакоi настаўнiк паказаў яму на крэсла, што стаяла побач са сталом, каля акна. Араб сеў, па-ранейшаму гледзячы на Дару.

- Есцi хочаш?

- Хачу, - адказаў вязень.

|< Пред. 8 9 10 11 12 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]