Госць (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
9 из 19
Дару выцягнуў шуфляду, дастаў маленькую кантовую бутэлечку з фiялетавым чарнiлам, чырвоную драўляную ручку са звычайным вучнёўскiм пяром, якiм карыстаўся, каб выводзiць узоры прыгожых лiтар, i паставiў подпiс. Жандар акуратна згарнуў паперу, паклаў яе ў пулярэс i пайшоў да дзвярэй.
- Я правяду цябе, - сказаў Дару.
- Не трэба, - адмовiўся Бальдучы. - Цяпер ужо не варта паказваць сваю ветлiвасць. Ты звяважыў мяне.
Ён зiрнуў на араба, якi нерухома сядзеў на тым самым месцы, сумна ўздыхнуў i павярнуў да дзвярэй. "Бывай, сынку", - сказаў ён. Дзверы грукнулi. Бальдучы прайшоў пад акном i знiк. Снег прыглушаў яго крокi. За перагародкай павецi страпянуўся конь, заквакталi куры. Праз нейкi час Бальдучы зноў прайшоў пад акном, ведучы за лейцы каня. Ён iшоў да стромы i не азiраўся. Неўзабаве ён знiк, потым схаваўся i конь. Было чуваць, як па строме пакацiўся вялiзны камень. Дару вярнуўся да вязня. Той сядзеў па-ранейшаму нерухома, не зводзячы з настаўнiка вачэй. "Чакай", - сказаў Дару па-арабску i рушыў да пакоя. Ужо збiраючыся пераступiць цераз парог, ён перадумаў, вярнуўся да стала, узяў рэвальвер i засунуў яго ў кiшэню. Потым не азiраючыся пайшоў да сябе.
Ён доўга ляжаў на канапе, назiраючы, як неба паступова пачынае цямнець, i прыслухоўваўся да цiшынi. Першыя днi, калi ён прыехаў сюды пасля вайны, яму цяжка было адчуваць гэтую цiшыню. Ён прасiў месца ў маленькiм гарадку каля падножжа спiчастых вяршынь, што аддзялялi пустэльню ад высокiх узгор'яў. Там iшла мяжа з вечным летам, накрэсленая скалiстымi мурамi, зялёнымi i чорнымi з поўначы i ружовымi i бэзавымi з поўдня.
|< Пред. 7 8 9 10 11 След. >|